Якаў быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Якаў скончыў Брэсцкі ліцэй будаўнікоў і быў размеркаваны на адпрацоўку, але не змог пачаць працаваць з-за затрымання. У маі 2022 года Маскоўскі суд Брэста абавязаў яго выплаціць кампенсацыю за неадпрацоўку і дзяржаўную пошліну.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Якаў Шафарэнка.
Пасля таго, як 25-гадовы брэстаўчанін прыняў удзел у прэс-канферэнцыі палітзняволеных і пачаў у інтэрв'ю публічна расказваць аб катаваннях і здзеках у ВК № 17, сілавікі аб'явілі яго ў міжнародны вышук і прыйшлі з пагрозамі да маці. Жанчыне прыйшлося кінуць паспяховую кар'еру і экстрана эміграваць, ратуючыся ад пераследу.









