Тамара Васільеўна Унукевіч
Суддзі

Тамара Васільеўна Унукевіч

Колькасць рэпрэсаваных:
15
Дзень нараджэння:
22 студзеня 1960

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Унукевіч Тамара Васільеўна з'яўляецца супрацоўніцай органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Была старшынёй у калегі пры разглядзе апеляцыйнай скаргі 21-гадовага Антона Лакішыка, прызнанага палітвязнем. Хлопцу прызначылі пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі за тое, што ён штурхнуў супрацоўніка АМАП. Адвакат асуджанага прасіла суд змяніць пакаранне, т.я. не было нанесена ніякіх цялесных пашкоджанняў, а таксама Антон выплаціў кампенсацыю маральнай шкоды. Пракурор пагадзілася з довадамі адваката і прапанавала суду змяніць прысуд, знізіўшы пакаранне да двух гадоў пазбаўлення волі. Аднак прысуд пакінулі без змен. Унукевіч Тамара выносіла палітычна матываваныя прыгаворы з 2006 года, у 2011 годзе была ўнесена ў санкцыйныя спісы некаторых краін.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 15

На старонцы: