Ягору Волкаву 55 гадоў. Ён мінчанін, вучыўся ў 50-й школе. Пасля скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).
З 1990-х Волкаў пачаў займацца бізнэсам. Вядома, што яго сфера-гэта грузаперавозкі, уключаючы вадкія грузы. Бізнэс мужчыны даволі буйны, аўтапарк яго фірмы-да сотні грузавых аўта.
Па сцвярджэнні праўладных СМІ Ягора судзілі за ахвяраванні ў Полк Каліноўскага з 2022 па 2023 гады ў крыптавалюце на суму 11100 уе, а таксама за фота з пратэстаў.
23.07.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
14/04. 2026 не выйшаў на волю па тэрміне. На красавік 2026 года знаходзіўся ў СІЗА-1, відаць, на Ягора завялі новую крымінальную справу.






















