
Андрэй Віктаравіч Млечка
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 30
- Адміністрацыйных спраў:
- 1
- Дзень нараджэння:
- 28 верасня 1989
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 107 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 839 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 22817 рублёў штрафаў, не менш як 64 гады пазбаўлення або абмежавання волі Прыгаварыў Аляксандра Раентава да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за стварэнне тэлеграм канала "Палігон". У ім ён нібыта вучыў людзей парушаць грамадзкі парадак. Таксама Аляксандра абвінавацілі ў супраціве супрацоўнікам міліцыі. Па версіі следства, мужчына ажыццяўляў блакіроўку транспарту на вуліцы Някрасава і аказваў актыўны супраціў супрацоўнікам АУС пры затрыманні: Хамічу, Агіевічу і Святышу. Прадстаўлены ў якасці доказу відэазапіс быў змантаваны, таксама накладзены гук. 16 лістапада 2020 года даў 25 сутак цяжарнай дзяўчыне, затрыманай 15 лістапада 2020 г. у раёне «Плошчы Перамен» у Мінску. 18 чэрвеня 2020 г. асудзіў Паўла Севярынца на дадатковыя 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 23 лістапада 2018 года судзіў журналістку «Белсата» Вольгу Чайчыц 12 ліпеня 2017 года - адмовіўся весці працэс на беларускай мове, пасля чаго адказны сакратар управы Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі адмовіўся ўдзельнічаць у разглядзе сваёй адміністрацыйнай справы ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Прычына - адмова суддзі весці працэс на беларускай мове. Судзьдзя па справе Віктара Нікіценкі ў 2017 годзе. Асудзіў мінчука Анатоля Кудласевіча, які мае інваліднасць другой групы, на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у законным пікеце па зборы подпісаў.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 30
Знойдзена: 30










