Ігар Фёдаравіч Зямцоў
Суддзі

Ігар Фёдаравіч Зямцоў

Колькасць рэпрэсаваных:
17
Дзень нараджэння:
20 сакавіка 1975

Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 20 рашэнняў, аб незадавальненні скаргаў на прысуды судоў ніжніх інстанцый. Займаючы пасаду суддзі, якая зацвярджаецца асабіста Лукашэнкам, з'яўляецца супрацоўнікам судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь, які падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі ў Беларусі. 01 верасня 2020 года пакінуў прысуд па справе журналіста Пятра Мігурскага без зменаў. Раней Пятра аштрафавалі на 540 рублёў па арт. 23.34 КаАП нібыта за ўдзел у незаконным пікеце, на якім ён прысутнічаў у якасці журналіста. 9 лістапада 2021 года, прыгаварыў Уладзіслава Цімашчука да 3 гадоў калоніі за сторыз у інстаграм, якая распальвае сацыяльную варожасць. (арт. 130 КК). У сторыз Уладзіслаў напісаў выразы тыпу: «граміць АМАП за сваіх сясцёр», «утапіць у крыві».

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 17

На старонцы: