Таццяна Іванаўна Жорка
Суддзі

Таццяна Іванаўна Жорка

Колькасць рэпрэсаваных:
4
Адміністрацыйных спраў:
14
Дзень нараджэння:
22 студзеня 1982

Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 26 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 44 сутак адміністрацыйнага арышту, штрафаў на як мінімум 6858 рублёў і не менш за 11 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі. Асудзіла Дзяніса Коваля па арт. 369 Крымінальнага кодэкса, прыгаварыўшы яго да 1 года і 3 месяцы абмежавання волі без накіравання ў ВУАТ - «хатняй хіміі». Таксама Дзяніс Коваль павінен выплаціць кожнаму пацярпеламу па 1500 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Вынесла прысуды Генадзю і Вячаславу Смірновым, якія абвінавачваюцца ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), а Генадзя — у супраціве супрацоўніку органа ўнутраных справаў (ч. 2 арт. 363 КК). Генадзя Смірнова прыгаварыла да двух гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вячаслава Смірнова, прыгаварыла да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 4

На старонцы: