Генадзь быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкулах «супраціў супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак» і «абраза Лукашэнкі» за расклейку ўлётак з тэкстамі «Адольф Рыгоравіч Лукашэнка» і «Нам патрэбны труп у адзенні караля, а не жывы дурнік пры ўладзе».
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Пасля вызвалення палітычны пераслед у дачыненні да Генадзя працягнуўся, і ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.





