Аляксандр Мікалаевіч Мохараў
Суддзі

Аляксандр Мікалаевіч Мохараў

Колькасць рэпрэсаваных:
9
Адміністрацыйных спраў:
39

Аляксандр Мікалаевіч Махораў датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Махораў нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Савецкага раёна горада Гомеля выносіць палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У судовай практыцы Аляксандр Мохараў разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку ягоных рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення было асуджана мноства беларусаў выступоўцаў супраць дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму. У прыватнасці, 7 красавіка 2021 года суддзя прыгаварыў да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму палітвязня Уладзіміра Няпомняшчых. 9 снежня 2021 года Махораў прысудзіў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму палітвязню Яўгену Маранецу. У 2022-м годзе Аляксандр Мохараў асудзіў жыхара Гомеля за каментары ў інтэрнэце на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такім чынам, Мохараў Аляксандр Мікалаевіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Ягоная праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закона. Дзеянні Махораў спрыяюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 9

На старонцы: