Алена Новікава
Суддзі

Алена Новікава

Колькасць рэпрэсаваных:
5

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Новікава Алена падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных артыкулах. Вынесла прысуд у дачыненні да Сяргея Моніча за нанясенне надпісаў "АМАП - забойцы", "3%", "Кубракоў - фашыст" у грамадскіх месцах па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса і па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса і прызначыла пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі. Вынесла прысуд у дачыненні да Наталлі Сляпцовай па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна намалявала ў ліфце сэрца і напісала "Жыве Беларусь". Новікава прызначыла пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 150 базавых велічыняў.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 5

На старонцы: