Павел Васільевіч Главацкі
Суддзі

Павел Васільевіч Главацкі

Колькасць рэпрэсаваных:
3
Дзень нараджэння:
12 чэрвеня 1979

Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 3 рашэнні аб прысуджэнні 5 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі. 9 чэрвеня 2021 года, прыгаварыў 40-гадовага Юрыя Вінічука да 1,5 гадоў «хіміі» за абразу Лукашэнкі па арт. 368 КК РБ. У дзень затрымання Юрыя Вінічука затрымалі і жорстка збілі ў аддзяленні міліцыі. У яго былі зламаныя рэбры і сківіца. Пазней яго пакаралі 7 суткамі адміністрацыйнага арышту, але ў СІЗА яго адмовіліся прыняць па стане здароўя. Прысудзіў Аляксандру Палівадзе 1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па арт. 370 Крымінальнага кодэкса – здзек з дзяржаўных сімвалаў. 29 чэрвеня 2021 года, прыгаварыў Здановіча Барыса да 3 месяцаў арышту. Мужчыну вінавацілі ў тым, што 14 студзеня са свайго тэлефона патэлефанаваў у міліцыю па нумары 102 і сказаў: «Лукашэнка прыдурак. Вось і ўсё». Гэтым, паводле версіі абвінавачання, ён «публічна абразіў» Лукашэнку.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 3

На старонцы: