Былыя палітзняволеныяВызвалены

Юрый Мікалаевіч Вінічук

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў1Дадаць ліст у банк

Юрый быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле аб абразе Лукашэнкі. Нагодай для пераследу стаў ягоны тэлефонны зварот у міліцыю 3 верасня 2020 года — пасля смерці Генадзя Шутава, з якім Юрый быў асабіста знаёмы. Паводле яго слоў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён вырашыў выказацца наконт таго, што адбываецца, і патэлефанаваў па нумары 102.

У той самы дзень Юрый быў затрыманы. Пры затрыманні супрацоўнікі сілавых структур прымянілі да яго фізічную сілу, у выніку чаго ён атрымаў пераломы рэбраў і сківіцы. Таксама яму было прызначана адміністрацыйнае пакаранне — 7 сутак арышту. На судовым паседжанні ён паведаміў, што не звяртаўся з заявай аб факце збіцця, лічачы сябе «нявартым увагі» і дадаўшы, што «ведаў, за што атрымаў». Віну Юры прызнаў у поўным аб'ёме.

Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Прысуды

Вырак суда 09.06.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Прычасныя да рэпрэсій

Наталля Аляксандраўна Шастачук
Наталля Аляксандраўна Шастачук
Дзярж. абвінаваўцы18 лютага 1993
Месца:
суд Брэсцкага раёна
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
09.06.2021
Падрабязней
Павел Васільевіч Главацкі
Павел Васільевіч Главацкі
Суддзі12 чэрвеня 1979
Месца:
суд Брэсцкага раёна
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
09.06.2021
Падрабязней
Юрый Мікалаевіч Вінічук
У зняволенні:
Родны горад:
Брэст
Дзень нараджэння:
19.06.1981
Знаходзіўся ў:
ПУАТ-48, г.Асіповічы, вул. Сумчанка, 38, 213763
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2021
  2. 09.06.2021

    Вырак суда 09.06.2021

    1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, суд Брэсцкага раёна

  3. 29.06.2021

    Перавод

    ПУАТ-48 — Хімія са скіраваннем

  4. 2022
  5. 28.12.2022

    Змяненне статусу

    Вызвалены