Раман Уладзіміравіч Засько
- Катэгорыі спраў:
- Пратэсты 2020 Менск
- Родны горад:
- Мінск

Прымаў непасрэдны ўдзел у судовых рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў 19 снежня 2010 года. 20 снежня 2010 года ён прыгаварыў актывістаў грамадзянскай супольнасці Рамана Шчарбава і Віталя Трацянкова да 10 сутак адміністрацыйнага арышту, Юрыя Крыловіча і Паўла Каваленкі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту, актывістаў «Маладога Фронту» Дзмітрыя Крамяніцкага і Уладзіміра Яроменака адпаведна да 1 У 2012 годзе ён таксама прыгаварыў двух іншых актывістаў да тэрмінаў ад 10 да 15 сутак арышту. 17 ліпеня 2012 года ён прыгаварыў Рамана Васільева і Уладзіміра Яроменака да 12 і 15 сутак арышту адпаведна. Ягоны спосаб вядзеньня судовых працэсаў быў відавочным парушэньнем Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Лапко падтрымліваў выкарыстанне доказаў і паказанняў сведак, якія не маюць дачынення да абвінавачанага. У 2020-2022 гадах таксама выносіў карныя прысуды супраць актывістаў і ўдзельнікаў акцый пратэсту. У 2020 годзе вядома аб незадавальненні Лапко скаргі сына мэра горада Віцебска, які быў не згодны з арыштам па палітычных прычынах. Таксама не задаволіў скаргу Анатоля Лябедзькі на спагнанне штрафу за прэс-канферэнцыю ў Курапатах. У агульнай суме прысудзіў не менш за 2175 рублёў штрафаў і 217 сутак адміністратыўнага арышту.
Знойдзена: 16
Знойдзена: 16
Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.

