Валерый Станіслававіч Пяркоўскі
Дзярж. абвінаваўцы

Валерый Станіслававіч Пяркоўскі

Колькасць рэпрэсаваных:
7
Дзень нараджэння:
28 лютага 1965

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Пяркоўскі Валерый Станіслававіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Пяркоўскі Валерый выступіў дзяржаўным абвінаваўцам па справе аб перакрыцці дарогі ў Маладзечне. Шасцярых маладзечанцаў прызналі вінаватымі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса РБ за тое, што 21 лістапада 2020 года яны перакрылі дарогу ў горадзе. Дарога была перакрыта менш за хвіліну, калі загарэлася зялёнае святло, людзі пайшлі з праезнай часткі. Пяркоўскі запытаў для абвінавачаных Дзмітрыя Карабейніка, Рыгора Саладоўнікава, Сяргея і Ігара Сідаровічаў па адным годзе і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Эліне Карыцька, Ганне Задорскай - па годзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 7

На старонцы: