Фёдар Сцяпанавіч Лешок
Дзярж. абвінаваўцы

Фёдар Сцяпанавіч Лешок

Колькасць рэпрэсаваных:
37
Дзень нараджэння:
19 траўня 1996

Прадстаўляў дзяржаўнае абвінавачанне на судзе над пятай групай па «справе карагодаў», падчас якой судзілі 10 мясцовых жыхароў, якія вадзілі карагоды на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, за што былі разагнаныя вадамётам. Адзін з дзяржаўных абвінаваўцаў па “Пінскай справе”. Запытаў для 14 грамадзян Пінска ад 5 да 6,5 гадоў пазбаўлення волі за «удзел у масавых беспарадках» і «маральныя пакуты пінскіх міліцыянтаў». Пінская справа – крымінальная справа, фігурантамі якой сталі чатырнаццаць пінчукоў. Асноўнае абвінавачанне — удзел у масавых беспарадках, якое пацягнула сутыкненні з міліцыяй і нанесеную ім шкоду. Шэраг праваабаронцаў прызнае фігурантаў справы палітычнымі вязнямі. Першапачатковы канфлікт стаў вядомы, як "Пінская бойня". 9 і 10 жніўня 2020 года ў Пінску адбываліся жорсткія сутыкненні паміж сілавікамі і пратэстоўцамі: людзі заблакіравалі будынак Пінскага раённага выканаўчага камітэта і сталі патрабаваць сумленнага падліку галасоў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Паводле сведкаў тых падзей, пінчукі накіраваліся да выбарчых участкаў даведацца пра вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, але іх накіравалі ў выканкам. Такім чынам людзі сабраліся пад будынкам выканаўчага камітэту. На прапанову ўладаў пяць прадстаўнікоў грамадзянаў пайшлі ў будынак «пагаварыць», астатнія мірна чакалі, пляскалі ў далоні, смяяліся, нават абменьваліся словамі з міліцыянтамі, сярод якіх было шмат знаёмых. А ў гэты час мясцовыя ўлады сцягвалі дадатковыя сілы праваахоўнікаў, пасля чаго людзей узялі ў кола. Людзі спрабавалі вырвацца з гэтага ачаплення, абараняючыся ад узброеных сілавікоў.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 37

На старонцы: