Канстанцін Пятровіч Калядаў
Суддзі

Канстанцін Пятровіч Калядаў

Колькасць рэпрэсаваных:
3
Дзень нараджэння:
19 лістапада 1979

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Калядаў Канстанцін Пятровіч з'яўляецца супрацоўнікам органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 2430 рублёў і адміністрацыйнага арышту не менш за 74 сутак. Прысудзіў 10 сутак арышту жанчыне, у якой ёсць непаўналетняе дзіця пад апекай, што груба супярэчыць заканадаўству. Пасля агалоскі ў СМІ жанчыну адпусцілі, прыгавор быў адменены, але суддзя пакарання не панёс. Вынес прысуд жыхару Маладзечна, палітвязню Паўлу Кучынскаму, з анкалагічным захворваннем чацвёртай стадыі, якога абвінавацілі ў абразах Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў за каментары ў інтэрнэце. Калядаў прызначыў яму ў выглядзе пакарання пазбаўленне волі тэрмінам на пяць гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пастанавіў выплаціць матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкоды начальніку РАУС Маладзечанскага раёна Вадзіму Прыгара ў памеры 1500 рублёў і памочніку камандзіра ўзвода ППС Маладзечанскага раёна Генадзю Фі.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 3

На старонцы: