Таццяна Валер'еўна Жарынава
Дзярж. абвінаваўцы

Таццяна Валер'еўна Жарынава

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
11 ліпеня 1985

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Жарынава Таццяна Валер'еўна з'яўляецца супрацоўніцай органаў дзяржаўнай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. 6 лістапада 2020 года Жарынава Таццяна выступала дзяржаўным абвінаваўцам па справе 17-гадовага Елісея Кузняцова, для якога запытала 2.5 гады абмежавання волі па артыкулах 295-3 і 365 Крымінальнага кодэкса. Аднак Таццяна не заўважае злачынстваў супрацоўнікаў сілавых органаў і іх сем'яў. Так, напрыклад 9 лютага 2019 года на тэрыторыю былой нафтабазы ў Жабінцы праніклі трое падлеткаў, якіх заўважыў вартаўнік. Мужчына адвёў іх у службовае памяшканне. Адзін з падлеткаў дастаў нож і ўдарыў ім вартаўніка. Але пазней аказалася, што гэта сын кіраўніка спраў Жабінкаўскага райвыканкама Аляксандра Апекунава, Арцём, таму Жарынава Таццяна не ўбачыла прыкмет злачынства ні ў замаху на забойства з хуліганскіх памкненняў, ні ў наўмысным нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: