Цімафей Сяргеевіч Нічыпарук
Дзярж. абвінаваўцы

Цімафей Сяргеевіч Нічыпарук

Колькасць рэпрэсаваных:
18
Дзень нараджэння:
1 кастрычніка 1998

Выступае дзяржабвінаваўцам у палітычна матываваных справах. Выступаў дзяржабвінаваўцам па справе палітвязня Валерыя Вішчэні і Насты Рудаковай. Іх абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 КК РБ) за ўдзел у вулічным шэсці. У выніку Валерыю прысудзілі ў выглядзе пакарання тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, а Настассі - тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Выступаў дзяржабвінаваўцам па справе палітвязняў Андрэя Драбатавіча і Вадзіма Якубоўскага. Іх абвінавацілі ў арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 КК РБ) за ўдзел у вулічным шэсці. Андрэю і Вадзіму прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 18

На старонцы: