
Максім Якаўлевіч Міховіч
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 2
- Дзень нараджэння:
- 25 лістапада 1974
Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Камандзір атрада міліцыі асобага прызначэння. Саўдзельнік сілавога падаўлення мірных пратэстаў з прымяненнем фізічнага насілля ў адносінах да ўдзельнікаў. Выступаў пацярпелым па крымінальнай справе, узбуджанай за рэпост запісу ў адным з брэсцкіх Telegram-чатаў, дзе змяшчаліся звесткі пра Міхавіча. Сутнасць фразы, расцэненай як паклёп, заключалася ў тым, што камандзіра АМАПу назвалі словамі, якія ўтрымлівалі абвінавачанні ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, а таксама ў забойстве. Вынік судовага паседжання: пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па артыкуле 188 КК РБ («Паклёп»).
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 2
Знойдзена: 2