Дзяніса затрымалі 6 чэрвеня 2023 года на працоўным месцы - ён жыў і працаваў у Мінску. Пасля хлопца пакаралі 13-сутачным арыштам па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля адбыцця арышту са зняволення Дзяніс так і не выйшаў на яго склалі яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол, але ўжо па артыкуле 19.1 (дробнае хуліганства). Адбыўшы другі тэрмін, Дзяніс так і не выйшаў на волю. Ягоным сваякам паведамілі, што 30 чэрвеня хлопца перавялі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у ІЧУ на Акрэсціна і абвінавачваюць яго па ч. 1 арт. 342 КК РБ.
Студэнт апошняга курса БНТУ. Быў затрыманы ў красавіку 2023 года. Чатыры разы ён адбыў "суткі". 20 красавіка яму далі 13 сутак паводле арт. 19.1 КаАП, трэцяга траўня - 2 сутак па тым жа артыкуле.
Пасля гэтага на яго завялі крымінальную справу па арт. 342 ч. 1 КК РБ. Да суда знаходзіўся ў следчай турме №8.
6 верасня 2023 г. суддзя Анастасія Осіпчык разгледзела справу Глеба ў судзе Заводскага раёна Мінска. Яна прызначыла яму 3 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняй хіміі"). Муравіцкі быў вызвалены ў залі суда.
Згодна з раскладам судоў, справааб заменеабмежаванняволіна пазбаўленневоліў калоніі разглядалася11 лістапада 2024 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска.СуддзяЮліяІнчына .
Генадзь прыйшоў у міліцыю не пазней за 1994-ы. Большая частка яго кар'еры была звязана з аховай грамадскага парадку і працай з непаўналетнімі.
У жніўні 1994 года Майсейчык працаваў участковым інспектарам Ленінскага РУУС Мінска. Праз год перайшоў у інспекцыю па справах непаўналетніх. Быў участковым, пасля старэйшым участковым інспектарам, а ў 2001 годзе ўзначаліў інспекцыю па справах непаўналетніх Ленінскага РУУС. Пазней Майсейчык перайшоў у Маскоўскае РУУС. На пачатак 2015 года ён займаў пасаду намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі і меў званне падпалкоўніка міліцыі.
У архіве сайта адміністрацыі Маскоўскага раёна захаваўся яго каментар аб хатнім гвалце. Ад імя міліцыі Майсейчык заклікаў пацярпелых не маўчаць і папярэджваў, што сямейныя канфлікты могуць заканчвацца асабліва цяжкімі злачынствамі.
Яго звольнілі з працы ў чэрвені 2015 году. У базах запісана, што падставай стаў прагул.
Згодна з пераказам аднакаменіка , у 2020 годзе Генадзь Майсейчык выходзіў на акцыі пратэсту. Яго нібыта зафіксавалі відэакамеры, але прыйшлі па былога міліцыянта толькі праз тры гады: яго затрымалі ў Мінску 12 ліпеня 2023 года.
Згодна з тым, што Майсейчык расказваў у камеры, яго затрымлівалі цэлым аўтобусам "касманаўтаў". Падчас затрымання сілавікі збілі яго сына (мае інваліднасць), а калі бацька кінуўся яго абараняць, пачалі біць і самога Майсейчыка - дубінкамі, нагамі і кулакамі. Зламалі рэбры і насавую перагародку. Пасля збіццё працягнулася ў будынку РУУС, у кабінеце, дзе некалі працаваў сам Майсейчык.
У лістападзе 2024 года прозвішча Майсейчыка з'явілася ва ўказе Лукашэнкі аб пазбаўленні былых сілавікоў воінскіх і спецыяльных званняў.
Затрыманая разам з мужам за размову з правакатарам Юрыем Камарам у чат-рулетцы.
Падчас размовы з правакатарам яны сказалі, што падтрымліваюць Украіну і чакаюць прыходу "хлопцаў" у Беларусь. Адзначым, што Камар сам задаваў беларусам правакацыйныя пытанні і, мяркуючы па відэа, назваўся ім украінцам.
Як пішуць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчыну затрымалі, а Галіна "пакуль на волі".
Неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйных арыштаў, звольнена з працы па палітычных матывах. Пад пагрозай распачынання крымінальнай справы за перасылку дадзеных у тэлеграм-канал Беларускі Гаюн выехала за межы РБ разам з трыма непаўналетнімі дзецьмі. Праз некалькі месяцаў пасля выезду, Марына даведалася, што на яе была заведзеная крымінальная справа. Таксама яе аб'явілі ў вышук.
Дар'я Карабліна была затрымана 21 чэрвеня 2023 г. па абвінавачанні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх.
Вядома, што да затрымання Дар'я працавала кантралёрам аддзела тэхнічнага кантролю на Беларускім металургічным заводзе.
Спачатку Данііл правёў 25 сутак на Акрэсціна, пасля чаго на яго была заведзеная крымінальная справа за ўдзел у пратэстах. Пасля прысуду Данііл даведаўся , што на яго завялі новую крымінальную справу і быў вымушаны з'ехаць з краіны.
Першы раз быў затрыманы 25.03.2021 г. за ўдзел у акцыях пратэсту. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 20 базавых штрафаў. Пасля гэтага Алег напісаў прозвішчы супрацоўнікаў РАУС, якія яго затрымлівалі ў ЧКБ Віцебск, за што праз 2 гады была заведзеная крымінальная справа. Алег адзін выхоўвае дачку 2012 года нараджэння. Яго асудзілі на 4 гады абмежавання волі з накіраваннем.
24.11.2023 пракурор падаў пратэст і запытаў 3 гады і 8 месяцаў пазбаўлення волі. Алег быў змушаны пакінуць краіну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.