Генадзь прыйшоў у міліцыю не пазней за 1994-ы. Большая частка яго кар'еры была звязана з аховай грамадскага парадку і працай з непаўналетнімі.
У жніўні 1994 года Майсейчык працаваў участковым інспектарам Ленінскага РУУС Мінска. Праз год перайшоў у інспекцыю па справах непаўналетніх. Быў участковым, пасля старэйшым участковым інспектарам, а ў 2001 годзе ўзначаліў інспекцыю па справах непаўналетніх Ленінскага РУУС. Пазней Майсейчык перайшоў у Маскоўскае РУУС. На пачатак 2015 года ён займаў пасаду намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі і меў званне падпалкоўніка міліцыі.
У архіве сайта адміністрацыі Маскоўскага раёна захаваўся яго каментар аб хатнім гвалце. Ад імя міліцыі Майсейчык заклікаў пацярпелых не маўчаць і папярэджваў, што сямейныя канфлікты могуць заканчвацца асабліва цяжкімі злачынствамі.
Яго звольнілі з працы ў чэрвені 2015 году. У базах запісана, што падставай стаў прагул.
Згодна з пераказам аднакаменіка , у 2020 годзе Генадзь Майсейчык выходзіў на акцыі пратэсту. Яго нібыта зафіксавалі відэакамеры, але прыйшлі па былога міліцыянта толькі праз тры гады: яго затрымалі ў Мінску 12 ліпеня 2023 года.
Згодна з тым, што Майсейчык расказваў у камеры, яго затрымлівалі цэлым аўтобусам "касманаўтаў". Падчас затрымання сілавікі збілі яго сына (мае інваліднасць), а калі бацька кінуўся яго абараняць, пачалі біць і самога Майсейчыка - дубінкамі, нагамі і кулакамі. Зламалі рэбры і насавую перагародку. Пасля збіццё працягнулася ў будынку РУУС, у кабінеце, дзе некалі працаваў сам Майсейчык.
У лістападзе 2024 года прозвішча Майсейчыка з'явілася ва ўказе Лукашэнкі аб пазбаўленні былых сілавікоў воінскіх і спецыяльных званняў.
Вырак суда 21.09.2023
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.