Была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Рэчыцы.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання, Ганна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, пратэстуючы супраць вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 года. Яна выйшла на дарогу, далучылася да іншых асоб і, выкарыстоўваючы дзіцячы вазок, перашкаджала руху службовага аўтамабіля АУС, прымусіўшы яго спыніцца і змяніць маршрут.
Вырак суда 13.06.2022:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў «Silver Screen», раней працаваў на партале TUT.BY.
Аляксандра затрымалі на працоўным месцы 25 траўня. Рашэнне суда -15 сутак арышту, але пасля сутак Аляксандр не выйшаў на волю, на яго была заведзеная крымінальная справа.
Вырак суда 22.08.2022:
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Дзіцячы ўрач-рэаніматолаг. Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту. У жніўні 2020 года палітвязня выратавала ад пераследу падлетка Цімура Міцкевіча, які пасля збіцця сілавікамі трапіў у кому. Яна падпісала паперы, што дапытваць яго нельга, але галоўная лекарка не падпісала гэты дакумент.
Скончыла адбываць хатнюю хімію ў траўні 2025 года.
20-гадовы супрацоўнік "Белтэлекам". Па паведамленні ГУБАЗіК, хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года, прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце "Перамога", а таксама з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння ажыццяўляў спам па нумарах міліцыянтаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.