Першапачаткова Максіма затрымалі 12 кастрычніка з-за таго, што ён "радаваўся смерцям расейскіх вайскоўцаў" і "абразіў Лукашэнку". Пазней хлопцу прызначылі суткі, пасля якіх ён напісаў твіт: "адседзеў 40 сутак у ЦІП на Акрэсціна і ні пра што не шкадую. Пазнаёміўся з найлепшымі людзьмі Беларусі"».
Як сцвярджае бок абвінавачання, Аўчарэнка ў красавіку і кастрычніку 2022 года быў прыцягнуты да адказнасці па ч. 1 і ч. 2 арт. 19.10 КаАП за публічную дэманстрацыю з выкарыстаннем сеткі інтэрнет нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі.
Пасля накладання другога адміністрацыйнага спагнання ў лістападзе 2022 года са свайго мабільнага тэлефона Xiaomi RedMi Note 10 зноў размясціў у сацыяльнай сетцы Twitter выяву з нацысцкай сімволікай, які адносіцца да перыяду нацысцкай Германіі (1933-1945 гады). Насамрэч, гэтая сімволіка ставілася да расейскіх вайскоўцаў.
Па матэрыялах абвінавачання, Аляксандр у жніўні 2020 года прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў цэнтры Мінска. Суду ен патлумачыў, што ў завадскім чаце з'явілася інфармацыя аб тым, што на прадпрыемства прыбудзе прадстаўнік урада Рэспублікі Беларусь прыкладна пасля заканчэння яго працоўнай змены, гэта значыць каля 16.00 гадзін. Аднак ніхто так і не з’явіўся. Гэта абурыла людзей і яны накіраваліся маршам у бок Дома ўрада. У далейшым у ходзе руху ў калоны з'явіўся плакат, на якім былі лозунгі, якія тычацца работнікаў завода і іх нязгоды з дзеючай уладай. У наступным, хтосьці з натоўпу папрасіў яго аб дапамозе несці плакат, што ён і зрабіў.
Вырак суда 06.12.2022:
1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Да суда Дар'я разам з мужам утрымлівалася пад вартай. Іх абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з Маршаў у 2020 годзе. Галоўны доказ па справе – фота з плакатам з кнігі "Я выходжу".
Вырак суда 06.12.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Да суда Міхаіл разам з жонкай Дар'яй трымаліся пад вартай. Іх абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з Маршаў у 2020 годзе. Галоўны доказ па справе – фота з плакатам з кнігі "Я выходжу".
Вырак суда 06.12.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Мікалая абвінавацілі ў тым, што ён у 2020 годзе ў Менску ўдзельнічаў у пратэстным Маршы разам з групай асобаў, рухаўся па праспекце Пераможцаў, выходзячы на праезную частку і замінаючы руху грамадскага транспарту, тым самым "груба парушаў" грамадскі парадак.
Мужчына заявіў, што пераважна рухаўся па тратуары, выходзіў на праезную частку, толькі каб перайсці дарогу. Руху грамадскага транспарту не перашкаджаў, бо дарога была перакрытая супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Мікалай Буцкий працаваў кладаўшчыком, мае вышэйшую адукацыю і выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей.
Вырак суда 03.11.2022:
2 гады абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Аксанаі больш за 17 гадоў працавала натарыусам, апошняе месца працы — Натарыяльная кантора №2 Савецкага раёна горада Мінска. Паводле праваўладных тэлеграм-каналаў, затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020.
Наста — вядомая беларуская праваабаронца. Са жніўня 2021 года яна была падазраванай у крымінальнай справе, звязанай з дзейнасцю арганізацыі «Вясна».
6 верасня 2022 года пасля наведвання судовага паседжання па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» Наста была двойчы асуджаная за «дробнае хуліганства» і правяла 30 сутак у зняволенні. Праз тры тыдні, 28 кастрычніка 2022 года, яе затрымалі ізноў. На судзе яна заявіла аб катаваннях: супрацоўнікі ГУБАЗіК ударылі яе электрашокерам і пакінулі на восем гадзін на холадзе без верхняга адзення, з-за чаго Наста захварэла. У зняволенні на Акрэсціна яна знаходзілася без цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены.
28 лістапада 2022 года Наста зноў была асуджаная на 15 сутак па артыкуле 19.1 «дробнае хуліганства». У сярэдзіне снежня яе перазатрымалі ў шосты раз па тым жа артыкуле, а ў канцы месяца прад'явілі абвінавачанні па крымінальных артыкулах і перавялі ў СІЗА-1. Па версіі абвінавачання, адзін з яе праваабарончых дакладаў аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў 2018 годзе ўтрымліваў негатыўную ацэнку дзеянняў міліцыі, што стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Праваабаронцы адзначаюць, што такое тлумачэнне артыкула не адпавядае міжнародным стандартам.
Амаль увесь судовы працэс, які пачаўся 13 чэрвеня 2023 г., праходзіў у закрытым рэжыме. 3 кастрычніка 2023 года была разгледжана апеляцыйная скарга. У ліпені 2025 года Наста была змешчаная на шэсць месяцаў у ПКТ.
19 сакавіка 2026 года яна была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезена ў Літву.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.