Віктар быў прызнаны вінаватым у студзені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці». Паводле абвінавачання, 5 снежня 2020 года ён намаляваў чырвоную паласу на прыпынку ў вёсцы Смагароўка Чэрвенскага раёна, што, паводле версіі абвінавачання, «істотна знізіла эстэтычную каштоўнасць прыпынку».
Быў асуджаны за адміністраванне тэлеграм-канала "Дошка ганьбы Ліда, Дзятлава, Шчучын, Воранава, Іўе, Бярозаўка, Навагрудак".
Суд над ім адбыўся ў Лідзе 20 студзеня, па артыкуле 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Пацярпелым праходзіў кіраўнік прэс-службы Гарадзенскай міліцыі Яўген Дудко , які запатрабаваў 3 тысячы рублёў маральнай кампенсацыі за размешчаную аб ім інфармацыю на канале. Таксама Івану далі два гады "хатняй" хіміі.
Іван Каспяровіч падаў апеляцыю на прысуд. Таксама апеляцыю падаў і Яўген Дудко разам з пракурорам - маўляў, калі актывіст застанецца дома, то зноў будзе адміністраваць тэлеграм-каналы. У выніку 25 сакавіка адбыўся новы суд, на якім два гады “хатняй” хіміі замянілі на два гады рэальнай, з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Кампенсацыю маральнай шкоды знізілі да 1,5 тысяч рублёў.
05.03.2022
Ограничение свободы с направлением
Вырак суда 29.12.2020
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 3000 рублёў кампенсацыі.
Пратэст пракурора 27.01.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1500 базавых велічынь штрафу.
Суд па змене рэжыму 06.02.2025
11 месяцаў 26 дзён пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Павел быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «хуліганства, учыненае групай асоб». Паводле абвінавачання, 14 кастрычніка 2020 года Павел, дзейнічаючы наўмысна, паводле папярэдняй змовы, з мэтай парушэння грамадскага парадку размясціў на дарозе аўтамабільныя покрыўкі і фрагменты руберойда, якія падпаліў з дапамогай лёгкай на загаранне гаручай вадкасці, чым заблакіраваў рух транспарту па праезнай частцы ў напрамку Менску.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у лютым 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады. Нагодай для справы стала паведамленне, размешчанае ім у групе газеты “Радзіма” ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі Паўла Курса, якое абвінавачанне палічыла зневажальным.
Вырак суда 01.02.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 2000 рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар у групе "УКантакце" да публікацыі аб штрафах для кіроўцаў, якія падавалі гукавыя сігналы ў знак салідарнасці з мітынгамі пратэсту. У публікацыі згадваўся канкрэтны інспектар ДАІ Аляксандр Кіркалаў, які з'яўляўся "пацярпелым" па справе.
Вырак суда 02.02.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Андрэй быў прызнаны вінаватым у лютым 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах аб апаганенні збудаванняў і абразе Лукашэнкі, за тое, што, паводле абвінавачання, «з дапамогай балончыка эмалі-аэразоля наўмысна нанёс на секцыю бетоннай агароджы ПУП „Амкодор-ДОМЗ“ цынічныя надпісы і графічны малюнак, чым здзейсніў апаганьванне збудаванняў і прычыніў шкоду прадпрыемству».
Вырак суда 02.02.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 108 рублёў кампенсацыі.
Кацярына была прызнана вінаватай у лютым 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў Telegram-канале "Смалявічы палітрух" у дачыненні да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, генерал-маёра міліцыі Івана Кубракова.
Інэса была асуджаная па абвінавачанні ў распаўсюджванні ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся «заведама ілжывыя» звесткі, якія абгаварылі супрацоўнікаў міліцыі.
Віталь быў прызнаны вінаватым у лютым 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у дачыненні да супрацоўніка Баранавіцкага РАУС Сяргея Коўша пасля таго, як прачытаў, што гэты супрацоўнік міліцыі ўдзельнічаў у разгоне мірных дэманстрантаў падчас паслявыбарных пратэстаў і ўжываў да іх гвалт.
Вырак суда 19.02.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1587 рублёў кампенсацыі.
Марыя была прызнана вінаватай у лютым 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «апаганенне збудаванняў і псута маёмасці», за тое, што пасля затрымання Руслана Акостка нанесла графіці на сцены прыпыначнага павільёна, кіёска «Табакерка», КБА і ўласнага дома ў вёсцы Вялікія Завшыцы.
Яраслаў быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.