Па версіі абвінавачання , Данэйка ў жніўні 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады і «як яго ўдзельнік здзяйсняў актыўныя дзеянні для дасягнення мэт неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады». "Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаны пры непасрэдным удзеле работнікаў прадпрыемства распрацаваў і прывёў у выкананне схему незаконнай дзейнасці, у якой выкарыстаў суб'ект гаспадарання як інструмент для адыходу ад працэдуры ліцэнзавання. Сума атрыманага злачынным шляхам даходу перавысіла 200 тысяч рублёў".
У 2020 годзе Данэйка ўваходзіў у Каардынацыйную раду, а ў верасні 2021 года падвергся нападкам праўладных СМІ за сувязі з дэмакратычнымі сіламі. Пазней эканаміст пакінуў краіну, спачатку жыў у Кіеве, а зараз у Вільні. Працуе адміністратыўным дырэктарам Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC.
У Беларусі ён быў вядомы таксама як бізнес-лектар, удзельнік наглядальных саветаў кампаній "Мілавіца", "Фармленд" і "Гомсельмаш". Уваходзіў у розныя аўтарытэтныя бізнес-арганізацыі, уключаючы грамадска-кансультатыўны савет па развіццю прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі Беларусі.
Гаспадыня аграсядзібы з вёскі Чыжы. Як сказалі яе знаёмыя, жанчына грамадскай актыўнасці пасля 2020 года не праяўляла. Займалася толькі аграсядзібай. Але ў 2020 годзе жанчына была ў ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай, адсядзела 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Апошнія 2 гады фактычна знаходзілася на кантролі ўчастковага.
Уладзімір Аркадзьевіч Астапенка да 2020 года працаваў паслом Беларусі ў Аргенціне. Ён падаў у адстаўку ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнку, 23 верасня 2020 года, заявіўшы, што верыць "у лепшую будучыню для беларускага народа". У хуткім часе Лукашэнка падпісаў указ аб звальненні Астапенкі і пазбаўленні яго дыпламатычнага рангу "ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дыпламатычнай службе". Астапенка быў не згодны з такой фармулёўкай прычыны свайго звальнення і спрабаваў праз суд яе змяніць, аднак безвынікова. Уладзімер быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Затым ён далучыўся да каманды Святланы Ціханоўскай і зараз працуе ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. У дачыненні да экс-амбасадара 21 снежня 2022 года была распачатая спецвытворчасць.
Вырак суда 17.02.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.