Вадзім, архітэктар, быў затрыманы і збіты падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі на плошчы Перамен 15 лістапада 2020 года і шпіталізаваны з траўмамі. Ён не прызнаў віну, заявіўшы, што ўдзел у мерапрыемстве — ягоны грамадзянскі абавязак, і быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
15 сакавіка 2024 года супраць Вадзіма была распачатая «спецыяльная вытворчасць», і ўлетку яго завочна абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».
Вырак суда 17.03.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 08.07.2024
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 11000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Актывіст руху "Еўрапейская Беларусь" і прынцыповы апанент дзейнага рэжыму, Максім неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям за сваю мірную апазіцыйную дзейнасць: штрафам, арыштам, нападам і запалохванням. 22 студзеня 2021 года яго затрымалі і асудзілі за "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў".
11верасня2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы.Сярод іх ёсць і грамадзянееўрапейскіхкраін . Сярод вызваленых МаксімВінярскі.
Кірыл быў затрыманы 28 кастрычніка 2020 года і падвергся жорсткаму абыходжанню, пагрозам і здзекам з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пазней яго асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, у тым ліку незаконнае захоўванне боепрыпасаў, якія, як сцвярджаецца, былі падкінуты ў яго аўтамабіль пасля арышту.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.
Вікторыя, адміністратар канала "Кіроўцы 97%", была затрымана 4 лістапада 2020 года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіку і асуджана за "заклікі да масавых беспарадкаў і блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў".
У 2022 і 2023 гадах суд двойчы павялічваў ёй тэрмін зняволення, абвінаваціўшы ў "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Вікторыя неаднаразова падвяргалася ціску ў калоніі і была прызнана "злоснай парушальніцай".
У кастрычніку 2024 года ў судзе Рэчыцкага раёна Вікторыю ў трэці раз асудзілі па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі" і прыгаварылі яшчэ да аднаго года пазбаўлення волі.
У пачатку 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Вікторыю і Алену Гнаук змясцілі ў ПКТ: "Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яны былі пераведзены ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць іх зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул".
Таксама Паліна дадала: "У Вікторыі Кульшы ўжо, мусіць, адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі проста месяцамі, адмаўлялася ад вады і пітва. Яна выкрывала сабе вены. Яе кідалі з гэтым у ШІЗА — яна ў ШІЗА выкрывала сабе вены. У ПКТ трымала галадоўкі. Яна адмаўлялася ад дапамогі лекараў".
Вікторыя павінна была выйсці на волю ў красавіку 2025 года пасля заканчэння тэрміну. Але на пачатку месяца яе перавялі ў Гомельскі СІЗА-3 у межах чацвёртай крымінальнай справы па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі", і ў чэрвені таго ж года дадалі яшчэ адзін год пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года Аляксандру затрымалі ў Менску. Яна выйшла на вуліцу, каб аказаць дапамогу людзям, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў, але сутыкнулася з абстрэлам і масавымі затрыманнямі. Аляксандра правяла тры дні ў ізалятары на Акрэсціна, дзе падвергнулася катаванням, уключаючы збіццё і пагрозы сэксуальнага гвалту. Пасля гэтага яе адпусцілі, але ўжо 16 кастрычніка 2020 года зноў арыштавалі ў межах крымінальнай справы, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Анестэзіёлаг, які працаваў у Бальніцы хуткай дапамогі ў Мінску, быў затрыманы 19 лістапада 2020 года і асуджаны за меркаванае разгалошванне медыцынскай таямніцы, якая тычыцца стану Рамана Бандарэнкі, які быў жорстка збіты сілавікамі ў двары свайго дома і памёр у бальніцы ад ацёку мозгу.
Вырак суда 02.03.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (з адтэрміноўкай 1 год), 50 базавых велічынь штрафу.
Кім, сябра Рады грамадскага руху «Дзея», быў затрыманы 3 лістапада 2020 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па некалькіх артыкулах, уключаючы «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў студзені 2022 года асуджаны па справе аб узломе камп’ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.
Лідэр грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" быў затрыманы 25 кастрычніка 2020 года і асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Актывіст "Маладога Фронту" і рухі-супраціву "ЗУБР". Быў затрыманы 10 жніўня 2020 года і пазней абвінавачаны ва ўдзеле ў падзеях, якія адбываліся 9 жніўня ў Мінску. Пакінуў Беларусь.
Вырак суда 22.03.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 6126 рублёў кампенсацыі.
Акіхіра, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў Менску. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" і іншых "злачынствах".
У 2022 годзе ён быў прыгавораны да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. У лютым 2023 года Вярхоўны суд скараціў тэрмін на тры месяцы.
У ліпені 2024 года стала вядома, што яму ўзмацнілі жорсткасць умовы пакарання, перавядучы на турэмны рэжым.
21 чэрвеня 2025 года Акіхіра быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
Сяргей, актывіст партыі "Народная грамада", быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года міліцыяй з ужываннем сілы. Падставай для затрымання стаў раней вынесены адміністрацыйны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Ваенных могілках у Мінску 8 мая, а таксама падзеі, якія адбыліся 29 мая 2020 года ў Гродне. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў "масавых беспарадках" і перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Сяргей Спарыш
Павал - беларускі апазіцыйны палітык і сузаснавальнік партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Яго затрымалі ў чэрвені 2020 года, пасля чаго ён атрымаў некалькі адміністратыўных арыштаў за ўдзел у перадвыбарных пікетах. Пазней Паўла асудзілі па крымінальнай справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў.
У чэрвені 2023 года яго перавялі на турэмны рэжым.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ва Украіну.
Марфа, каардынатарка валанцёрскай службы "Вясна", была затрымана 17 верасня 2020 года па абвінавачанні ў фінансаванні масавых беспарадкаў - 293 ч.3. У лютым 2021 года ёй прад'явілі дадатковыя абвінавачанні, у тым ліку «распальванне сацыяльнай варожасці» і «ўдзел у злачыннай арганізацыі».
У верасні 2022 года Марфу асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, прыгаварыўшы да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
У лютым 2023 года пры разглядзе апеляцыйнай скаргі тэрмін быў скарочаны на тры месяцы. У зняволенні ў Марфы пагоршылася здароўе, у тым ліку з-за перанесенага COVID-19.
19 сакавіка 2026 года яна была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла і вывезена ў Літву.
Вырак суда 06.09.2022
15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу, прыблізна 6460 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 28.02.2023
14 гадоў 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу, прыблізна 6460 рублёў кампенсацыі.
Эдуард — вядомы беларускі палітычны блогер і грамадскі дзеяч, аўтар тэлеграм-канала Palchys. З'яўляўся арганізатарам акцый і канцэртаў «БНР-100» і «БНР-101». Быў затрыманы 27 верасня 2020 года ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
У снежні 2021 года Эдуарда прызналі вінаватым па артыкулах «арганізацыя масавых беспарадкаў», «арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «распальванне сацыяльнай варожасці» і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і прыгыварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
У жніўні 2022 года Эдуарду ўзмацнілі жорсткасць від пакарання, і ён быў пераведзены на турэмны рэжым.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.