Як паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда, Віктара абвінавацілі ў "іншым аказанні дапамогі замежнай дзяржаве і яе прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, якая накіравана на нанясенне ўрону нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь".
Таксама Дамарацкага пазбавілі воінскага звання "старэйшы лейтэнант запасу".
Вырак суда 09.06.2025
13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 300 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Аляксей нарадзіўся і жыў у Менску. Пасля Майдана 2014-га пайшоў добраахвотнікам у полк асаблівага прызначэння "Азоў". У час поўнамаштабнай вайны з РФ страціў нагу. З 2024 года з'яўляецца інструктарам палка ім. Кастуся Каліноўскага.
Восенню 2025 года Следчы камітэт паведаміў аб пачатку "спецыяльнай вытворчасці" супраць пяці вядомых байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага - аб'яднання беларусаў, якія абараняюць Украіну, у тым ліку супраць Аляксея.
Аляксей Кавальчук дзевяць гадоў працаваў інструктарам па веславанні і бармэнам у Мінску, потым працаваў інструктарам па сноўбордынгу. З 2007 паехаў ва Украіну і доўгі час жыў на дзве краіны. У кастрычніку 2025 года Следчы камітэт паведаміў аб пачатку "спецыяльнай вытворчасці" супраць пяці вядомых байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага - аб'яднання беларусаў, якія абараняюць Украіну. У тым ліку і супраць Аляксея.
Былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага, прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне.
Быў актывістам моладзевых апазіцыйных арганізацый "Малады фронт" і "Край". У 2001 годзе Кабанчук удзельнічаў у працы грамадскай камісіі па расследаванні выкраданняў вядомых беларускіх апазіцыянераў Ю. Захаранкі і В. Ганчара, бізнэсмэна А. Красоўскага і журналіста Д. Завадскага.
У 2002 годзе Кабанчук папрасіў палітычнага прытулку ў Бельгіі. Кабанчук прымаў актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары. Ён быў адным з арганізатараў "Беларуска-Еўрапейскага Саюза" ў Бельгіі. Праз некалькі гадоў ён вярнуўся ў Беларусь. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года быў актывістам штаба кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Удзельнік Плошчы-2010.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.