На думку суда , Андрэй Ціманін, Валерыя Іўчына, Міхаіл Пішчала, Святлана Котава і Дзяніс Котаў у жніўні і верасні ўдзельнічалі ў маршах у Мінску, "выходзілі на праезную частку" і "блакіравалі рух транспарту".
Усе падсудныя прызналі віну.
Па інфармацыі актывістаў, у Святланы і Дзяніса Котава ёсць маленькія дзеці.
Вырак суда 13.06.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
На думку суда , Андрэй Ціманін, Валерыя Іўчына, Міхаіл Пішчала, Святлана Котава і Дзяніс Котаў у жніўні і верасні ўдзельнічалі ў маршах у Мінску, "выходзілі на праезную частку" і "блакіравалі рух транспарту".
Усе падсудныя прызналі віну.
Па інфармацыі актывістаў, у Святланы і Дзяніса Котава ёсць маленькія дзеці.
На думку суда , Андрэй Ціманін, Валерыя Іўчына, Міхаіл Пішчала, Святлана Котава і Дзяніс Котаў у жніўні і верасні ўдзельнічалі ў маршах у Мінску, "выходзілі на праезную частку" і "блакіравалі рух транспарту".
Двух братоў - Паўла і Уладзіміра Джэжор, і жонку аднаго з іх - Алену Нядбальскую абвінавацілі ва ўдзеле ў трох акцыях пратэсту ў 2020 годзе (адзін з братоў - на чатырох) блакіроўцы дарозе. У прысудзе зазначаецца , што яны прынялі ўдзел у акцыях "з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве" .
На працэсе ўсе трое прызналі віну. З матэрыялаў справы вядома, што іх ідэнтыфікавалі па відэазапісах і фатаграфіях з праезнай часткі на акцыях пратэсту.
Алена і адзін з братоў былі да суда пад закладам у памеры 12 000 рублёў. Вядома, што ў жанчыны на ўтрыманні ёсць малалетнія дзеці.
Да суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Па матэрыялах следства , Таццяна Чэкель, знаходзячыся па месцы жыхарства ў стане алкагольнага ап'янення "наўмысна і публічна выказала фразу, якая змяшчае негатыўную ацэнку Аляксандра Лукашэнкі, выяўленую ў непрыстойнай абразлівай форме".
У прысутнасці міліцэйскага патруля, якога выклікала пенсіянерка, у якой знік мабільны тэлефон, жанчына абражала Лукашэнку. Гэтую фразу чуў сужыцель жанчыны і сведчыў супраць яе ў судзе.
Працавала ў дзяржаўнай газеце "Брэсцкі веснік" (заснавальнікам з'яўляецца гарвыканкам) і тэлерадыёкампаніі "Брэст".
Таксама раней Алена Цімашчук як фрылансер супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі "Вячэрні Брэст", "Брэсцкі кур'ер", "Брэсцкая газета", інтэрнэт-выданнем "Віртуальны Брэст", а таксама "Брэсцкім зялёным парталам".
Як адзначаюць мясцовыя журналісты, Алена Цімашчук падчас супрацоўніцтва з незалежнымі выданнямі не рыхтавала публікацый на палітычныя тэмы. Часам яна рабіла рэкламныя артыкулы і пісала на тэмы псіхалогіі, бо мае вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці.
Што стала прычынай для крымінальнага пераследу журналісткі - пакуль дакладна невядома.
Згодна з прыгаворам акрамя пазбаўлення волі Алене прысудзілі штраф 46000 рублёў.
16.08.2024 адбыўся апеляцыйны разгляд суда, прысуд уступіў у сілу.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Алена Цімашчук.
Вырак суда 03.06.2024
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1150 базавых велічынь штрафу.
Супрацоўніка дэлегацыі ЕС у Беларусі і прапаведнік царквы ЕХБ "Дабравестка". Па словах афіцыйнага прадстаўніка ЕС, які пажадаў застацца ананімным, Хіла быў затрыманы супрацоўнікамі беларускага КДБ ля будынка дэлегацыі ЕС 24 красавіка 2024 года. пасля знаходжання на Акрэсціна быў узяты пад варту і ўтрымліваецца ў новым СІЗА ў Калядзічах.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Мікалай Хіла.
Вырак суда 30.12.2024
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.