Наталля Ганіберзіна і Мілана Мельнік былі асуджаныя за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
46-гадовая Наталля родам з Ліды, па прафесіі яна цырульнік. Яе 25-гадовая дачка Мілана скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і працавала настаўнікам англійскай мовы ў сталіцы, а цяпер выкладае анлайн. Верагодна, абедзве жанчыны жывуць у Гродне.
Які прысуд вынеслі сям'і, невядома. Мяркуючы па сацсетках, прынамсі ў Міланы ён не звязаны з пазбаўленнем волі: яна працягвае весці сваю старонку. А вось у акаўнце яе маці няма ніводнай пасады з верасня 2023 года.
Сандалюк Анжэла разам з мужам была асуджаная ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска пач. 1 ст. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). 6 жніўня 2024 года справу разглядала суддзя Жывіца Алена.
11 кастрычніка 2024 г. Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Рудэнкі Аляксандр Анатольевіч.
Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска 27 лістапада 2024 года разгледзеў новую справу супраць сямейнай пары па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). На гэты раз судзіць прызначылі Карсюка Дзмітрыя.
7 лютага 2025 года Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Папко Анастасія Паўлаўна.
Аб затрыманні мужчыны стала вядома 16 траўня. Відэа з ім з'явілася ў адным з праўладных ТГ-каналаў. У ім Сяргея абвінавачвалі ў пастах, якія «абразілі Лукашэнку».
Сяргею Навумаву 55 гадоў. Мужчына родам з гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна. Працаваў на розных працоўных спецыяльнасцях. Сяргей захапляецца нумізматыкай і байкерствам.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.