Валерыю Жыгадлу 45 гадоў. Родам ён з Баранавіч. Праўладны тэлеграм-канал сцвярджае , што ў яго машыне знаходзіліся невялікія сцяжкі Украіны і Беларусі і што на яго данёс "неабыякавы грамадзянін".
Сяргею Баўфалу 52 гады. Не паведамляецца, дзе і калі Сяргей "абразіў" міліцыянераў з пасёлка Дняпро, што на Магілёўшчыне. Пра яго затрыманне стала вядома з відэа, якое выйшла ў канале сілавікоў "зваротны бок" (які калісьці сам раскрыў сваіх адмінаў). Мужчына на відэа загорнуты ў нацыянальны сцяг. Там жа сцвярджаецца, што супраць яго нібыта заведзена крымінальная справа.
Дзіне 23 гады. Летась скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і стала дыпламаванай перакладчыцай з англійскай і арабскай моў. Ва ўніверсітэце дзяўчына ўдзельнічала ў алімпіядах па перакладзе тэкстаў, а ў яе рэзюмэ пазначана, што яна перакладала тэксты для структур ААН.
У відэа сілавікоў сцвярджаецца, што яна «праверыла» сябе ў фэйкавым боце BYPOL і неўзабаве да яе прыйшлі. Але не факт, што гэта праўда. На рэсурсах, якія захоўваюць гісторыю акаўнтаў, бачна, што калісьці яе тэлеграм-акаўнт называўся яе ўласным імем.
Кандыдат філасофскіх навук, старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
8 красавіка 2023 года пасля 10-сутачнага арышту Ігара перазатрымалі, а 10 красавіка суд Наваполацка арыштаваў яго яшчэ на 13 сутак за «парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў». Пасля гэтага на Ігара завялі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА.
Разам з Бортнікам і Супраненкам 29 і 30 сакавіка 2023 года было затрымана больш за 10 супрацоўнікаў запаведніка, частку з іх адпусцілі ў той жа дзень.
Ігар адседзеў 38 сутак адміністрацыйнага арышту і быў вызвалены.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.