У відэа сілавікоў мужчына кажа, што працуе інжынерам-праграмістам ва ўстанове адукацыі — калі верыць яго сацсеткам, гэта Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Згодна з тым, што кажуць сілавікі, ён публікаваў у каментарах свае меркаванні пра сітуацыю ва Украіне. Мяркуючы па апублікаваных скрыншотах, нічога радыкальнага там няма. Да прыкладу, мужчына кажа, што многія беларусы падтрымліваюць Украіну, а загінулыя рускія салдаты з'яўляюцца акупантамі на чужой зямлі, таму іх не надта шкада.
Першапачаткова акаўнт гродзенца здэанонілі і размясцілі інфармацыю ў адпаведным тэлеграм-канале. Пазней пры затрыманні і атрыманні доступу да тэлеграм-акаўнта Андрэя былі знойдзеныя адпраўленыя з яго акаўнта паведамленні ў чат-бот канала "NEXTA" і сляды рэгістрацыі ў чат-боте "плана Перамога".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.