Юрый Мікалаевіч Вінічук
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 547 дзён
Родны горад: Брэст
Дзень народзінаў: 19.06.1981
Знаходзіўся ў: ПУАТ-48ПУАТ-48, г.Асіповічы, вул. Сумчанка, 38, 213763
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Юрый быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле аб абразе Лукашэнкі. Нагодай для пераследу стаў ягоны тэлефонны зварот у міліцыю 3 верасня 2020 года — пасля смерці Генадзя Шутава, з якім Юрый быў асабіста знаёмы. Паводле яго слоў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён вырашыў выказацца наконт таго, што адбываецца, і патэлефанаваў па нумары 102.

У той самы дзень Юрый быў затрыманы. Пры затрыманні супрацоўнікі сілавых структур прымянілі да яго фізічную сілу, у выніку чаго ён атрымаў пераломы рэбраў і сківіцы. Таксама яму было прызначана адміністрацыйнае пакаранне — 7 сутак арышту. На судовым паседжанні ён паведаміў, што не звяртаўся з заявай аб факце збіцця, лічачы сябе «нявартым увагі» і дадаўшы, што «ведаў, за што атрымаў». Віну Юры прызнаў у поўным аб'ёме.

Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 09.06.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0