Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 3 рашэнні аб прысуджэнні 5 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.
9 чэрвеня 2021 года, прыгаварыў 40-гадовага Юрыя Вінічука да 1,5 гадоў «хіміі» за абразу Лукашэнкі па арт. 368 КК РБ. У дзень затрымання Юрыя Вінічука затрымалі і жорстка збілі ў аддзяленні міліцыі. У яго былі зламаныя рэбры і сківіца. Пазней яго пакаралі 7 суткамі адміністрацыйнага арышту, але ў СІЗА яго адмовіліся прыняць па стане здароўя.
Прысудзіў Аляксандру Палівадзе 1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па арт. 370 Крымінальнага кодэкса – здзек з дзяржаўных сімвалаў.
29 чэрвеня 2021 года, прыгаварыў Здановіча Барыса да 3 месяцаў арышту. Мужчыну вінавацілі ў тым, што 14 студзеня са свайго тэлефона патэлефанаваў у міліцыю па нумары 102 і сказаў: «Лукашэнка прыдурак. Вось і ўсё». Гэтым, паводле версіі абвінавачання, ён «публічна абразіў» Лукашэнку.

Юрый быў асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле аб абразе Лукашэнкі. Нагодай для пераследу стаў ягоны тэлефонны зварот у міліцыю 3 верасня 2020 года — пасля смерці Генадзя Шутава, з якім Юрый быў асабіста знаёмы. Паводле яго слоў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён вырашыў выказацца наконт таго, што адбываецца, і патэлефанаваў па нумары 102.
У той самы дзень Юрый быў затрыманы. Пры затрыманні супрацоўнікі сілавых структур прымянілі да яго фізічную сілу, у выніку чаго ён атрымаў пераломы рэбраў і сківіцы. Таксама яму было прызначана адміністрацыйнае пакаранне — 7 сутак арышту. На судовым паседжанні ён паведаміў, што не звяртаўся з заявай аб факце збіцця, лічачы сябе «нявартым увагі» і дадаўшы, што «ведаў, за што атрымаў». Віну Юры прызнаў у поўным аб'ёме.
Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 09.06.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.