- Аб'яднанні
- Журналісты
- Юрысты
Людміла — былая генеральная дырэктарка TUT.BY. Працавала ў TUT.BY з 2008 года: спачатку — юрысконсультам, пазней — дырэктаркай. У 2017 годзе ўзначаліла "Тут Бай Медыя".
У траўні 2021 года яе затрымалі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
У кастрычніку 2022 года КДБ унёс Людмілу ў спіс "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Пазней ёй таксама прад'явілі абвінавачанні ў "распальванні варожасці" і "закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі".
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме і доўжыўся больш за два месяцы — усяго адбылося 37 паседжанняў. У сакавіку 2023 года Людміла была прыгаворана да працяглага тэрміну пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Марына — галоўная рэдактарка TUT.BY з 2004 года, вядомая цікавасцю да балканскай культуры і веданнем балгарскай мовы.
У 2019 годзе яе аштрафавалі ў рамках крымінальнай справы па артыкуле аб «бяздзеянні службовай асобы» — за доступ да матэрыялаў БелТА; праваабаронцы прызналі гэтую справу палітычна матываванай.
У траўні 2021 года яе затрымалі па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, аднак пазней гэтае абвінавачанне было знята.
У кастрычніку 2022 года КДБ унёс Марыну ў спіс «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Пазней ёй таксама прад'явілі абвінавачанні ў «распальванні варожасці» і «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі».
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме і доўжыўся больш за два месяцы — усяго адбылося 37 паседжанняў. У сакавіку 2023 года яна была прыгаворана да працяглага тэрміну пазбаўлення волі.
Аляксандр, намеснік дырэктара TUT.BY па тэхнічных пытаннях, быў затрыманы 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць TUT.BY па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У сакавіку 2022 года ён быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні з яго знятыя не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Аляксандра і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
Анжэла, галоўны бухгалтар TUT.BY, была затрымана 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы супраць TUT.BY, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У сакавіку 2022 года яна была вызвалена з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні з яе зняты не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Анжэлы і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Сяргей, генеральны дырэктар Hoster.by, быў затрыманы 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць TUT.BY па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У верасні 2021 года ён быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні з яго знятыя не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Сяргея і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Навукоўцы
Юлія — беларуская пісьменніца, культуролаг, прафесар і ўдава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера — была затрымана 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы супраць TUT.BY, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У яе дом прыйшлі з ператрусам, падчас якога ёй стала дрэнна з сэрцам — у яе здарыўся гіпертанічны крыз. Пад канвоем Юлію даставілі ў лякарню. Пасля выпіскі ў той жа дзень больш за суткі заставалася невядомым яе месцазнаходжанне. Пазней стала вядома, што Юлію змясцілі пад хатні арышт.
У студзені 2022 года мера стрымання была зменена з дамашняга арышту на падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні не былі знятыя.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Юліі і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
- Аб'яднанні
- Юрысты
Ірына, былая юрыстка TUT.BY, была затрымана 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы супраць TUT.BY, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У красавіку 2022 года стала вядома, што мера стрымання была зменена з хатняга арышту на падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні не былі знятыя.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Ірыны і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
- Аб'яднанні
- Юрысты
Кацярына — юрысконсульт TUT.BY. Скончыла юрфак БДУ. Да TUT.BY працавала ў буйной рэкламнай кампаніі.
Яе затрымалі 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Праз некалькі дзён змясцілі пад хатні арышт.
У красавіку 2022 года стала вядома, што Кацярыне змянілі меру стрымання з хатняга арышту на падпіску аб нявыездзе.
На суд па справе TUT.BY, які пачаўся ў студзені 2023 года ў закрытым рэжыме, Кацярына не з'явілася — да таго часу яна ўжо пакінула краіну.
У лютым 2025 года пачаліся судовыя пасяджэнні па крымінальнай справе ў рамках спецыяльнай вытворчасці па чатырох артыкулах — вынік невядомы.
Андрэй, менеджэр TUT.BY і супрацоўнік кампаніі "Паблішэр Бокс", быў затрыманы 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць TUT.BY па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У сакавіку 2022 года ён быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні знятыя не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Андрэя і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
Ірына, намесніца дырэктара TUT.BY і адна з першых супрацоўніц ТАА «Тут Бай Медыя», была затрымана 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай супраць TUT.BY па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры .
У сакавіку 2022 года яна была вызвалена з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні знятыя не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Ірыны і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
Марыя, намеснік галоўнага бухгалтара TUT.BY, была затрымана 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы супраць TUT.BY, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У сакавіку 2022 года яна была вызвалена з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні знятыя не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Марыі і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
Ала, галоўны інжынер TUT.BY, была затрымана 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы супраць TUT.BY, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У траўні 2022 года яна была вызвалена з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанні знятыя не былі.
У красавіку 2023 года стала вядома, што крымінальны пераслед у дачыненні да Алы і яшчэ васьмі фігурантаў «справы TUT.BY» быў спынены на падставе станоўчага разгляду хадайніцтваў аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, раней пададзеных імі.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Дар'я, менеджэрка TAM.BY і дырэктарка RocketData, была затрымана 18 траўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы супраць TUT.BY, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
У красавіку 2022 года яе асудзілі па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Яна была прыгаворана да пазбаўлення волі, аднак вызвалена ў зале суда, паколькі на момант вынясення прыгавору ўжо адбыла ўвесь тэрмін пад вартай падчас следства.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Алена — журналістка. Пачала працу ў TUT.BY у 2014 годзе. Спачатку працавала ў раздзеле "Будаўніцтва і нерухомасць", праз некалькі гадоў перайшла ў раздзел "Грошы і ўлада".
Яе затрымалі 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. У ліпені 2022 года Алену выпусцілі з СІЗА пад падпіску аб неразгалошванні і даручальніцтва, але абвінавачанні не былі знятыя. Увосень таго ж года КДБ унёс яе ў спіс "датычных да тэрарызму".
На суд па справе TUT.BY, які пачаўся ў студзені 2023 года ў закрытым рэжыме, Алена не з'явілася — да таго часу яна ўжо пакінула краіну. У красавіку таго ж года Менскі гарадскі суд выклікаў дэпутата Валерыя Варанецкага і палітолага Яўгена Прэйгермана, якія даручыліся за Алену — ім прызначылі штраф у памеры па 18,5 тысячы беларускіх рублёў кожнаму.
У лютым 2025 года пачаліся судовыя пасяджэнні па крымінальнай справе ў рамках спецыяльнай вытворчасці па чатырох артыкулах — вынік невядомы.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Вольга — былая галоўрэд палітыка-эканамічнага блока TUT.BY, скончыла БДУ, БДЭУ і Оксфард, вяла праграму "Эканоміка на пальцах" з Сяргеем Чалым.
18 траўня 2021 года яна была затрымана па крымінальнай справе аб ухіленні TUT.BY ад выплаты падаткаў. Пазней ёй прад'явілі абвінавачанні ў "распальванні сацыяльнай варожасці" і "закліках да санкцый". У сакавіку 2022 года яе выпусцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе і даручальніцтва, але абвінавачанні не былі знятыя. Увосень таго ж года КДБ унёс яе ў спіс "датычных да тэрарызму".
На суд па справе TUT.BY, які пачаўся ў студзені 2023 года ў закрытым рэжыме, Вольга не з'явілася — да таго моманту яна ўжо пакінула краіну. У красавіку таго ж года Мінскі гарадскі суд выклікаў кіраўніка Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) Аляксандра Швеца ў сувязі з яго паручальніцтвам за Вольгу - яму прызначылі штраф у памеры 18,5 тысячы беларускіх рублёў.
У лютым 2025 года пачаліся судовыя пасяджэнні па крымінальнай справе ў рамках спецыяльнай вытворчасці па чатырох артыкулах — вынік невядомы.
