Саліст беларускага рок-гурта NIZKIZ. Створана ў 2008 годзе ў Магілёве.
У студзені 2024 года былі затрыманыя трое ўдзельнікаў групы: Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша, Дзмітрый Халяўкін . З Аляксандрам Ільіным было запісана "пакаянае" відэа. Таксама паведамлялася, што музыкаў затрымалі па вяртанні ў Беларусь. Яны працягвалі жыць на радзіме, але часам выязджалі на канцэрты за мяжу.
Па дадзеных праваабаронцаў, 8 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над музыкамі адбыўся суд па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
29.01.2024 стала вядома, што музыкаў перавялі ў следчы ізалятар у Мінск. Судзячы па ўсім, на іх завялі крымінальныя справы. Якія менавіта "злачынствы" ставяць у віну ўдзельнікам гурта, у дадзены момант невядома.
Каталіцкая верніца. Былы журналіст catholic.by. Аксана Ючковіч паходзіць з парафіі ў Параф'янава. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія падзеі і мерапрыемствы.
Працавала Аксана і ў каталіцкай журналістыцы - спачатку ў выдавецтве «Pro Christo», потым на афіцыйным агульнанацыянальным каталіцкім партале catholic.by. Яна шмат пісала аб людзях і іх цікавых лёсах. Падчас візіту Дзяржсакратара Апостальскай Сталіцы кардынала П'етра Параліна ў Беларусь у 2015 годзе, ад імя партала Аксана брала ў яго інтэрв'ю.
Шмат сваіх сіл і энергіі верніца аддавала дапамогі іншым людзям, тым, хто меў патрэбу ў дапамозе. Працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску.
Максіма абвінавацілі ў тым, што ён у сацсетцы «Аднакласнікі» пакінуў абразлівы каментар у групе «Тэлеканал "Белсат"» пад навіной аб прысудзе маці-адзіночцы. У навіны гаварылася, што адзінокая маці нібыта абразіла міліцыянта Куцко «абразлівым сімвалам» і атрымала 2 гады «хатняй хіміі». Каментар самога Максіма таксама тычыўся Куцко, а навіна суправаджалася фатаграфіяй «супрацоўнікаў міліцыі ў форменным абмундзіраванні».
Міліцыянт запатрабаваў кампенсацыю за «маральную шкоду», суд задаволіў пазоў, а тэлефон Максіма канфіскавалі ў даход дзяржавы як «сродак здзяйснення злачынства».
Вырак суда 19.02.2024
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 50 базавых велічынь штрафу, 2000 рублёў кампенсацыі.
"Пакаянае відэа" мужчыны было паказана ў адной з праграм Азаронка-там Аляксандр "прызнаецца" ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах у Facebook на тэму выбараў і COVID. Адзначым, што ў праграме прапагандыста Цярэшчанку таксама названы афіцэрам і "кіраўніком КДБ Барысаўскага раёна". .
Вядома, што Аляксандр прыгавораны да калоніі.
05.04.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 01.02.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мікалай быў затрыманы ў лістападзе 2023 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля пратэстнай акцыі, якая прайшла ў Мінску 28 жніўня 2020 года супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ў краіне. Ён быў асуджаны за ўдзел у акцыі па артыкуле "аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх".
У жніўні 2024 года адбылося завочнае судовае пасяджэнне ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Мікалая "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.