Затрымалі Уладзіслава за ўдзел у пратэстах у Мінску ў 2020 годзе, відэа з ім 19.02.2024 апублікаваў праўладны канал.
Улад працаваў лекарам, у 2020 годзе - скончыў шосты курс БДМУ.
На праўладным відэа мінчук кажа пра тое, што браў удзел у пратэстах у 2020 годзе і зараз "панясе за гэта адказнасць". Аўтары праўладнага канала таксама дэманструюць фота, на якім мінчанін стаіць на праезнай частцы на праспекце Незалежнасці ў Мінску.
З Уладзіслава быў вызвалены ад неадбытай часткі тэрміну пакарання (хатняя хімія) па Указе Лукашэнкі А. аб памілаванні ад 30.12.2025.
Гукарэжысёр Дзмітрый Кулікоўскі, вядомы таксама як дыджэй пад псеўданімамі Offbeats Hustling і Dimdoz.
Зміцеру ў віну ставіцца ў віну тое, што ён нібы быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы і пакідаў каментары. Быў затрыманы разам са сваёй калегай Наталляй Жукоўскай . Згодна з праўладным тэлеграм-каналам, данос на сваіх супрацоўнікаў напісала кіраўніцтва радыёстанцыі. "Альфа Радыё" ўваходзіць у дзяржаўны холдынг "Беларусь сёння".
Вядучая "Альфа Радыё" (уваходзіць у холдынг "СБ. Беларусь сегодня").
На відэа на праўладным тэлеграм-канале жанчына «прызнаецца» ў тым, што на яе тэлефоне ёсць відэа з пратэстаў, а на выбарах яна прагаласавала за Ціханоўскую і паслала бюлетэнь у чат-бот ініцыятывы «Голас».
Сістэмны адміністратар кампаніі IntexSoft. Мужчына на праўладным відэа мужчына гаворыць, што ўдзельнічаў у мітынгах у жніўні 2020 года, куды хадзіў са сваім знаёмым. Таксама пісаў каментары, "якія абражаюць гонар і годнасць", а ў офісе кампаніі віселі бчб-сцягі і налепка з гербам "Пагоня" ў кабінеце дырэктара.
15 лютага праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі "пакаянае" відэа з Буцько Аляксандрам. Мужчына распавёў, што ўдзельнічаў у мітынгах, таксама паказалі скрыншот з "Планам Перамога". Таксама ён нібыта распаўсюджваў "забароненыя" матэрыялы ў інтэрнэце і пісаў гнеўныя каментары ў YouTube на адрас міліцыі.
Затрыманы 9 верасня 2020 г., у кватэры Іллі Салея адбыўся ператрус, а яго самога даставілі на допыт у Следчы камітэт.
Следчы камітэт заявіў, што Ілля Салей падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 КК РБ.
11 верасня быў пераведзены ў СІЗА-1 г. Мінска. 16 кастрычніка мера стрымання ў дачыненні да Іллі Салея была зменена на хатні арышт. 16 красавіка 2021 года мера стрымання Іллі Салею змянілі з хатняга арышту на заклад. Салей заставаўся ў статусе абвінавачанага і быў абавязаны з'яўляцца па выкліку следчых органаў і суда. Быў змушаны з'ехаць з РБ.
Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія выказвалі салідарнасць з палітвязнем.
Вырак суда 07.10.2024
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 500 базавых велічынь штрафу.
01.12.2023 быў асуджаны па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць), пасля чаго верагодна адразу завялі крымінальную справу. Хутчэй за ўсё знаходзіцца ў зняволенні.
07.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Артура затрымалі 15 снежня мінулага года і склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за” выраб, распаўсюджванне і (або) захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт. 19.11 КаАП). Пазней з'явілася “пакаянае відэа”, дзе мужчына кажа, што нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плану "Перамога" і ўдзельнічаў у пратэстах. Таксама яго прымусілі сказаць, што ён быў падпісаны на "дэструктыўныя каналы" і дасылаў інфармацыю ў чат-боты Nexta, "Голас", "Беларусь галаўнога мозгу".
Па матэрыялах абвінавачання , Артур Філіпаў неаднаразова “прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады-супрацоўнікаў АУС, а менавіта, рухаўся па праезнай частцы дарог і тратуараў, у тым ліку ў складзе калоны, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам". У справе фігуруюць эпізоды яго ўдзелу ў пратэстах 23 і 30 жніўня, 13 і 20 верасня 2020 года.
У судовым паседжанні Філіпаў віну ў прад'яўленым абвінавачанні прызнаў часткова, растлумачыў, што 23.08.2020 пры ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на праезную частку не выходзіў. Ад дачы паказанняў адмовіўся.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.