Аляксандр Аляксандравіч Воўк
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Воўк Аляксандр Аляксандравіч з'яўляецца супрацоўнікам органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 80915.5 рублёў, адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш за 1399 сутак. Вынес прысуд 50-гадоваму палітвязню Аляксею Кірэеву, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса) за ўдзел у акцыях пратэсту. Воўк прызначыў актывісту ў выглядзе пакарання 2 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Судзіў за ўдзел у акцыях пратэсту двух мінчан: Сяргея Жогла і Віталя Рыбакова па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыў у выглядзе пакарання два гады і адзін год і восем месяцаў з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна. Вынес рашэнне па справе жыхара Плошчы Перамен - палітвязня Сцяпана Латыпава. Яго абвінавачвалі па трох артыкулах КК: часткі 1, 2 артыкула 342, частка 2 артыкул 363, частка 4 артыкул 209 («арганізацыя масавых беспарадкаў», «супраціўленне супрацоўнікам АУС» і «махлярства»). Яго абвінавацілі ў стварэнні дваровага Тэлеграм-чата, майстэрні па вырабе пратэстнай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні. Аляксандр Воўк прызнаў палітвязня вінаватым і прысудзіў яму ў выглядзе пакарання 8,5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пастанавіў выплаціць штраф у памеры 300 базавых велічыняў.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Мікіта, байкер, быў затрыманы і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля інцыдэнту 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Тады невядомыя паспрабавалі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія заступіліся за яго.
У чэрвені 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
Мікіта, байкер, быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля інцыдэнту 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Тады невядомыя паспрабавалі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія заступіліся за яго.
У снежні 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
| 15.10.2023 | Освобожден |
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Андрэй, байкер, упершыню быў затрыманы і асуджаны ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля інцыдэнту 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Тады невядомыя паспрабавалі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія сталі яго бараніць.
У чэрвені 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У жніўні 2023 года стала вядома, што супраць Андрэя распачалі новую крымінальную справу, і ён стаў падазраваным па артыкуле аб грубым парушэнні парадку. Падставай для гэтага сталі фатаграфіі. Пазней ён быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе.
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Настассю затрымалі 16 кастрычніка 2020 года і асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Менску.
16 чэрвеня 2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Вікторыю затрымалі 15 кастрычніка 2020 года і асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Менску.
16 снежня 2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.