Павел Іванавіч Казакоў
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Двойчы палітзняволенныя
- Журналісты
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Двойчы палітзняволенныя
- Журналісты
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Андрэй – гарадзенскі журналіст, публіцыст і сябра “Саюзу палякаў Беларусі”. У 2011 годзе яго асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 2 гады па абвінавачанні ў паклёпе на Лукашэнку. Ён быў вызвалены ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе. У 2012 годзе супраць яго распачалі новую крымінальную справу за публікацыі ў СМІ, але ў 2013 годзе яна была закрытая за адсутнасцю складу злачынства. Увосень таго ж года ён быў вызвалены ад адбывання пакарання па першай справе.
25 сакавіка 2021 года Андрэя зноў затрымалі. Яго абвінавацілі ў распальванні варожасці і закліках да санкцый. У абвінавачанні фігуравалі артыкулы аб беларускіх пратэстах 2020 года, абароне польскай меншасці і публікацыі аб нападзенні СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Ён правёў у СІЗА больш за 1,5 гады і быў асуджаны ў лютым 2023 года.
Вядома, што Андрэй адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. У цяперашні час ён працягвае падвяргацца ціску, пазбаўлены спатканняў і перадач. Таксама ад яго няма званкоў.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Дзяніс — журналіст і рэдактар-валанцёр беларускай версіі InformNapalm, пазаштатны карэспандэнт "Новага Часу". Яго расследаванні датычыліся ўплыву «рускага свету» на Беларусь і Сірыю, забудовы ў Курапатах і пераходу былых украінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі.
У сакавіку 2021 года яго затрымалі супрацоўнікі КДБ па абвінавачанні ва "ўмяшанні ў дзейнасць міліцыі". Ператрусы прайшлі ў яго кватэры, у маці і 95-гадовай бабулі. У 2022 годзе стала вядома, што яму таксама інкрымінуюць супрацу з украінскай разведкай.
У верасні 2022 года Дзяніса асудзілі па артыкулах пра "здраду дзяржаве" і "ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных справаў", аднак пазней апошняе абвінавачанне замянілі на "незаконны збор ці распаўсюд дадзеных аб асабістым жыцці".
У чэрвені 2023 года яго перавялі на строгі турэмны рэжым без апавяшчэння сваякоў і адваката.
У красавіку 2024 года палітвязня пазбавілі перадач, а адпраўка вітамінаў зараз патрабуе дазволу турэмнага лекара.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Зміцер быў затрыманы і асуджаны за тое, што 10 жніўня 2020 года кінуў «кактэйль Молатава» ў бок вайскоўцаў. Бутэлькі, паводле версіі следства, былі перавезены ў цэнтр Гомеля Леанідам Кавалёвым, які схаваў іх, а вечарам таго ж дня перадаў Дзмітрыю і Мікіце Залатарову з прапановай падпаліць будынак, аўтобус або аўтазак. Зміцер часткова прызнаў сваю віну, патлумачыўшы, што кінуў «кактэйль» для таго, каб выйграць час і пазбегнуць затрымання.
У снежні 2021 года быў пераведзены на турэмны рэжым за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».
Мікіту затрымалі за распыленне газу ў твар супрацоўніку АМАПа, калі ён спрабаваў абараніць чалавека на пратэсце. Яго збілі, абрэзалі валасы нажом і распылілі газ у твар. У снежні 2020 года яго прыгаварылі да чатырох гадоў абмежавання волі, але пазней пракурор дабіўся ўзмацнення жорсткасці пакарання да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Мікіта не з'явіўся на суд, перадаўшы праз сябра, што ў зале суда планаваліся адвольныя затрыманні, якія пагражалі яму і іншым.
Быў у вымушанай эміграцыі.
У канцы сакавіка 2025 года стала вядома , што ў Гродне затрымалі Мікіту, які на той момант ужо чатыры гады хаваўся ад прысуду. Як паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў, мужчыну спынілі, дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ва ўчастак. Мікіта аказаў супраціўленне міліцыянерам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку. Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га года нібыта "распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык". За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.
З 13 траўня 2025 г. няма звестак аб палітвязні. Перапіска і перадачы яму забаронены. Таксама няма ніякай інфармацыі аб справе Мікіты і даце суда. Акрамя гэтага, паведамляецца, што следчаму па справе палітвязня забаронена інфармаваць аб стане і руху справы родных і блізкіх Мікіты.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Студэнты
Мікіта быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года і асуджаны за атакі на будынкі СІЗА-1 і Мінгарсудзя ў Мінску ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Першапачаткова яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі, але пасля апеляцыі тэрмін быў скарочаны да 4 год. У маі 2020 года Мікіту перавялі на турэмны рэжым.
У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй. У сакавіку 2023 году яго зноў перавялі на турэмны рэжым.
На працягу ўсяго зняволення да Мікіты ўвесь час ужываецца ціск. Ён часта трапляе ў ШІЗА, дзе ўтрымліваецца ў ізаляцыі на працягу дзясяткаў дзён. Яго пазбаўляюць спатканняў з роднымі, абмяжоўваюць перапіску і канфіскоўваюць асабістыя рэчы. У адказ на цяжкія ўмовы ўтрымання Мікіта пратэстуе галадоўкамі і адмовай ад выканання патрабаванняў адміністрацыі. Ён таксама рэгулярна падвяргаецца спагнанням за дробныя парушэнні, такія як адмова прыбіраць дворык ці за міжкамерную сувязь.
За тры месяцы да вызвалення, у лютым 2025 года, у дачыненні да Мікіты прайшло чарговае судовае паседжанне па артыкуле аб «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», па выніках якога яго прысудзілі да яшчэ аднаго года пазбаўлення волі.
Да снежня 2024 года Мікіта сумарна правёў у ШІЗА 568 сутак, з іх 2 месяцы бесперапыннай ізаляцыі.
На пачатак снежня 2025 года Мікіта правёў 648 сутак у ШІЗА.
Віктар быў затрыманы 4 студзеня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча» і абвінавачаны ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Яго асудзілі за "ўдзел у злачыннай арганізацыі", "замах на захоп улады", "незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі" і "незаконнае перамяшчэнне агнястрэльнай зброі праз мытную мяжу".
У 2024 годзе Віктара паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». З лютага 2025 года ён знаходзіўся ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ), а ў маі таго ж года стала вядома аб новым прыгаворы па тым жа артыкуле, які часта прымяняюць да зняволеных за адмову супрацоўнічаць з адміністрацыяй. У выніку агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 22 гады і 6 месяцаў.
3 ліпеня 2025 г. была разгледжана апеляцыйная скарга Віктара.
У снежні 2025 года Віктара хутчэй за ўсё асудзілі чарговы раз па 411 артыкуле.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Вядомая грамадская дзяячка, якая раней удзельнічала ў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, была затрыманая 4 студзеня 2021 года ў межах «справы Аўтуховіча» і абвінавачаная ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», звязанай з падпаламі маёмасці міліцыі. Вольга асуджана за «ўдзел у злачыннай арганізацыі», «замах на захоп улады», «распальванне варожасці», «заклікі да санкцый» і «незаконныя дзеянні са зброяй».
У зняволенні ў палітвязнанкі ўзнікла падазрэнне на дыябет. У сакавіку 2024 года яе паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Людзі з інваліднасцю
Уладзімір быў затрыманы 30 снежня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча» па абвінавачанні ў «падрыхтоўцы тэракту», аднак пазней гэтае абвінавачанне было знята. У траўні 2021 года яго асудзілі за «гвалт у дачыненні да службовай асобы». Следства сцвярджала, што пры затрыманні ён пагражаў следчым і разбіў свой мабільны тэлефон.
Разгляд «справы Аўтуховіча» пачаўся ў траўні 2022 года. Падчас суда Уладзіміра некалькі разоў выдалялі з паседжанняў і адпраўлялі ў карцэр. На адным з чэрвеньскіх паседжанняў яго змясцілі ў клетку ў адной бялізне, прышпіліўшы рукі кайданкамі да кратаў. У адказ Уладзімір аб'явіў галадоўку, якую трымаў 11 дзён. Па гэтай справе ён быў асуджаны за «стварэнне злачыннай арганізацыі» і «замах на захоп улады».
У снежні 2022 года Уладзіміру прад'явілі новае абвінавачанне за абразу пракурора Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачанне па «справе Аўтуховіча», і дадалі дадатковы тэрмін. У выніку яго прыгаварылі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У кастрычніку 2023 года пераведзены на турэмны рэжым.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
- Прадпрымальнікі
Ірына была затрымана ў снежні 2020 года разам з сынам у межах крымінальнай "справы Аўтуховіча". Мікалая Аўтуховіча ўлады назвалі "арганізатарам і кіраўніком тэрарыстычнай групоўкі". Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў "тэрарыстычнай арганізацыі", якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Ірына была асуджаная за "ўдзел у злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп улады", а таксама за ўдзел у пратэстнай акцыі, якая праходзіла ў верасні 2020 года ў Брэсце.
| 02.07.2023 | В колонии за июнь 2023 получила 2 рапорта и была лишена посылок/передач на 3 месяца, свиданий - также на 3 месяца. Письма приходят только от сына |
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Павал, сын праваслаўнага святара і супрацоўнік аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна горада Брэста, быў затрыманы 1 снежня 2020 года разам з бацькамі ў межах крымінальнай "справы Аўтуховіча". Мікалая Аўтуховіча ўлады назвалі "арганізатарам і кіраўніком тэрарыстычнай групоўкі". Павел быў асуджаны за "ўдзел у злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп улады" і "незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі".
У кастрычніку 2023 году яго перавялі на турэмны рэжым.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
- Прадпрымальнікі
Любоў, жонка праваслаўнага святара, была затрымана 1 снежня 2020 года разам з мужам і сынам у межах крымінальнай "справы Аўтуховіча". Мікалая Аўтуховіча ўлады назвалі "арганізатарам і кіраўніком тэрарыстычнай групоўкі". Паводле следства, яна дапамагала Аўтуховічу збіраць інфармацыю пра супрацоўнікаў праваахоўных органаў і давала жыллё, дзе ўдзельнікі “справы” захоўвалі зброю. Любоў асудзілі за "ўдзел у злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп улады" і "незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі".
- Аб'яднанні
Праваслаўны святар, настаяцель храма святога Архангела Міхаіла ў аграгарадку Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, быў затрыманы 1 снежня 2020 года разам з жонкай і сынам у межах крымінальнай "справы Аўтуховіча". Мікалая Аўтуховіча ўлады назвалі "арганізатарам і кіраўніком тэрарыстычнай групоўкі". Сяргея асудзілі за "ўдзел у злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму" і "замах на захоп улады".
Павел быў затрыманы 1 снежня 2020 года разам з Мікалаем Аўтуховічам , якога ўлады адразу аб'явілі «арганізатарам і кіраўніком тэрарыстычнай групоўкі». Яго асудзілі за "ўдзел у злачыннай арганізацыі" і "акт тэрарызму".
У лютым 2024 года адбыўся суд па пытанні змены ўмоваў рэжыму, але вынік пакуль невядомы. Увесну таго ж года з Паўла і двух іншых фігурантаў "справы" спагналі больш за 40 тысяч рублёў кампенсацыі за пашкоджанне маёмасці міліцыянтаў.
У Паўла часта бывае высокі ціск і дрэннае самаадчуванне, апухаюць моцна ногі, так што ён не можа надзець абутак.
| 25.06.2021 | Письмо от Павла Михайловича Савы от 17.06.2021 пришло из Гродно, ул.Кирова, ИУ-1. |
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Ваенныя
- Прадпрымальнікі
Мікалай, ветэран Афганскай кампаніі, прадпрымальнік і грамадскі дзеяч, раней неаднаразова падвяргаўся пераследу за сваю грамадзянскую пазіцыю. Ён быў затрыманы 1 снежня 2020 года і асуджаны па некалькіх артыкулах, у тым ліку "стварэнне злачыннай арганізацыі" і "замах на захоп улады", атрымаўшы вялікі тэрмін зняволення і штраф, пры гэтым першыя пяць гадоў ён правядзе на турэмным рэжыме.
Увесну 2024 года з Мікалая і двух іншых фігурантаў "справы" спагналі кампенсацыю за пашкоджанне маёмасці міліцыянтаў на суму больш за 40 тысяч рублёў.
У лістападзе 2025 года ў Мікалая скончылася 5 гадоў турэмнага рэжыму і яго перавялі ў ПК-14, дзе яго адразу ж адправілі ў ПКТ. Хутчэй за ўсё Мікалая зноў адправяць на турэмны рэжым.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Актывіст анархічнага руху быў затрыманы ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года пры пераходзе мяжы Беларусі разам з партызанскай групай "Чорны Сцяг". Яго абвінавацілі ў падпалах аўтамабіляў службоўцаў, а таксама аддзялення ДАІ і дзяржаўнага камітэта судовай экспертызы.
У красавіку 2024 года Зміцер быў паўторна асуджаны за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні. У выніку да ягонага 19-гадовага тэрміну дадалі яшчэ 9 месяцаў зняволення.
