Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія №4. Дзяжурны памочнік начальніка калоніі. (Раней быў намеснікам начальніка аператыўнай часткі). Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Чорны Ігар Віктаравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Асабіста ўдзельнічаў у здзеках над Маёравай, Гнаўк, Міткевіч, Бахвалавай і іншымі палітвязнямі жаночай калоніі ПК №4. Аказваў маральны ціск на зняволеных, казаў, што іх родныя памерлі, хаця гэта не адпавядала рэчаіснасці, пры гэтым пазбаўляў магчымасці атрымання лістоў. Не перадаваў пасылкі, складаў рапарты аб парушэннях па надуманых прычынах. Абражаў жанчын, а адной з іх сказаў, што спісаць чалавека прасцей за форменную сукенку, калі тая адмовілася падпісваць дакументы, дзе было напісана, што нібыта ў Жодзіне яе ніхто не збіваў. Зневажальна адгукаўся і смяяўся над тымі, хто спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Паводле версіі абвінавачвання, дзяўчына перапосціла ў чат публікацыю, якая крытыкуе дзеянні Пуціна і Лукашэнкі з заклікамі выходзіць на вуліцу, калі беларускае войска ўступіць у вайну.
Вольга Новікава разам з мужам Віктарам былі прысуджаныя да пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе (арт. 342 КК). Паказальна, што яе 35-гадовы муж Віктар Новікаў таксама быў вызвалены па памілаванні, але 3 ліпеня.
Вырак суда 07.06.2022:
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У Гродне 16 лютага 2022 года затрымалі Наталлю Малец. Яе затрымлівалі разам з дачкой. Як расказала апошняя, калі Наталля адмовілася прадастаўляць свой тэлефон сілавікам, то яе ўзялі за валасы са словамі «Ты яшчэ не зразумела, хто тут улада?».
28.12.2022 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту затрыманая па крымінальнай справе, 4 красавіка 2022 г. яе асудзілі за ўдзел у сямі нядзельных Маршах на працягу двух месяцаў з 23 жніўня па 25 кастрычніка 2020 года.
Дзяўчына на судзе прызнала віну і тое, што сапраўды брала ўдзел у іх.
28.08.2024 вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.