Генадзь Іванавіч Кудласевіч
Генадзь Іванавіч Кудласевіч
Коль-ць рэпрэсаваных: 3
Адміністратыўных спраў: 6
Дзень народзінаў: 5 траўня 1973
Катэгорыі: Суддзі

Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 11 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 30 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 810 рублёў штрафаў, не менш як 5 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі. Масава выносіў абвінаваўчыя рашэнні па адміністрацыйных справах за ўдзел у мірных акцыях, страйкамах і за нашэнне нацыянальнай сімволікі. Вынес прысуд Аляксандру Капузу — 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, а таксама прызначыў кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу ад каментараў Юрыю Чарнышкову, оперупаўнаважанаму АБЭЗ у Драгічынскага раёна.

Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 11 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 30 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 810 рублёў штрафаў, не менш як 5 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі. Масава выносіў абвінаваўчыя рашэнні па адміністрацыйных справах за ўдзел у мірных акцыях, страйкамах і за нашэнне нацыянальнай сімволікі. Вынес прысуд Аляксандру Капузу — 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, а таксама прызначыў кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу ад каментараў Юрыю Чарнышкову, оперупаўнаважанаму АБЭЗ у Драгічынскага раёна.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 3
На старонцы: Знойдзена: 3
Сартаванне:
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: ~883 дня
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 16.08.1986
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

21 красавіка 2023 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска Уладзіміра судзілі і прызначылі чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") і штраф у памеры 200 базавых велічынь (7 400 рублёў). Уладзімір паспеў часткова адбыць пакаранне.

Праз некалькі месяцаў Уладзіміра перазатрымалі на "хіміі", каб узмацніць яму пакаранне. Мужчына ўтрымліваецца пад вартай з 10 ліпеня 2023 года.

Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што 5 ліпеня 2021 года ён пакінуў абразлівы каментар "мразі" ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" ў бок маёра міліцыі АУС Іванаўскага райвыканкама. Міліцыянт у 2020 годзе займаўся "аховай грамадскага правапарадку", датычны да разгляду адміністрацыйных справаў, якія масава заводзілі на беларусаў за ўдзел у пратэстных акцыях.

Вызвалены ў чэрвені 2025 года.

Вырак суда 21.04.2023
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 30.06.2023
невядома.
Вырак суда 25.08.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Алена Мікалаеўна Пуцыковіч
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Выкладчыкі
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
folder Катэгорыі спраў: Спецвытворчасць (завочныя суды)
Родны горад: Іванава
Дзень народзінаў: 27.05.1969
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Выкладчыкі
Даслаць інфармацыю

Алена, выкладчыца, была асуджаная ў красавіку 2021 года па артыкуле аб паклёпе і прысуджаная да абмежавання волі без накіравання і буйнога матэрыяльнага кампенсавання. Падставай для разбору стаў рэпост у тэлеграм-канале інфармацыі аб міліцыянерах. Пасля затрымання ў ліпені 2022 года ў Іванава, дзе праходзіла хваля рэпрэсій, у яе абвастрылася хвароба, і яна патрапіла ў лякарню. Пазней пакінула Беларусь.

У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Алены прайшло завочнае судовае пасяджэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".

Вырак суда 14.04.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 3000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 05.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Сяргей Андрэевіч Гардзіевіч
  • Аб'яднанні
  • Журналісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~584 дня
folder Катэгорыі спраў: Журналісцкая праца
Родны горад: Драгічын
Дзень народзінаў: 22.06.1971
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Журналісты
Даслаць інфармацыю

Сяргей, журналіст інтэрнет-выдання «Першы рэгіён», быў затрыманы 22 снежня 2020 года па справе аб абразе Лукашэнкі. Праз трое сутак яго змясцілі пад хатні арышт, а ў траўні 2021 года адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе да суда.

У жніўні 2021 года Сяргея асудзілі за «абразу і паклёп на Лукашэнку» і «абразу прадстаўніка ўлады».

Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

У верасні 2023 года яго зноў затрымалі пасля вяртання з Польшчы і асудзілі на 15 сутак за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У студзені 2024 года яго зноў арыштавалі — за рэпост з сайта «Ганцавіцкі час» ва «УКантакце», хаця акаўнт быў выдалены яшчэ ў лістападзе 2023 года. Суд не ўлічыў ні гэтага, ні пагаршэнне здароўя Сяргея: ён губляў прытомнасць і звяртаўся да лекараў.

Вырак суда 02.08.2021
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 4174 рубля кампенсацыі.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0