Паводле версіі абвінавачання, Віталь Жылінскі «неаднаразова ў жніўні-верасні 2020 года ў складзе групы асобаў перасоўваўся па праезных частках праспектаў Незалежнасці, Пераможцаў, Пушкіна, вуліц Максіма Багдановіча і Якуба Коласа ў Менску, публічна выкрыкваючы лозунгі. У выніку супрацьпраўных дзеянняў былі блакіраваныя транспартныя зносіны ў сталіцы, што прывяло да збою ў працы грамадскага транспарту».
Акрамя таго, палітвязню паставілі размяшчэнне 6 і 9 студзеня 2022 года «ў адным з дэструктыўных Telegram-чатаў даступныя неабмежаванай колькасці асоб публікацыі, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да вайскоўцаў, якія ажыццяўлялі міратворчую дзейнасць у Рэспубліцы Казахстан».
3 гады пазбаўлення волі.
Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай пасля падзеяў у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
Алегу прад'яўляюць тое, што ён выламаў кол (які падпіраў дрэва), разламаў гэты кій на 2 часткі, адну з якіх кінуў у бок супрацоўнікаў міліцыі. Гэты палку ён «кінуў з мэтай нанясення пашкоджанняў» і «наўмысна пагражаючы гвалтам» міліцыянтам. Таксама ён у бок міліцыі кінуў жменю зямлі.
20 жніўня 2024 г. у Алега адбыўся суд аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду ў судзе г. Бабруйска і раёна. Гэта можа сведчыць аб тым , што ў верасні палітвязень выйшаў на волю .
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту.
| 28.04.2022 | Пришёл возврат письма из СИЗО 1, пишут адресат отсутствует |
Па матэрыялах абвінавачання Максім Анкуда з выкарыстаннем сацыяльных сетак і мабільнага тэлефона публічна абразіў некалькі дзяржаўных чыноўнікаў: прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, генеральнага пракурора, старшыню ЦВК, намесніка міністра ўнутраных спраў і іншых службовых асоб у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.
Вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом ў маі 2023 года
1,5 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Студэнт 4-га курса гістфака Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Быў затрыманы 10 лістапада проста ў дэканаце.
Вядома, што яго ідэнтыфікавалі па фота з акцыі пратэсту.
У жніўні 2023 года быў вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады і 2 месяцы пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту. Вучыць англійскую, працаваў да затрымання тэсціроўшчыкам, упарта да гэтага ішоў (да гэтага быў кладаўшчыком) — прапрацаваў 3 месяцы на новым месцы і затрымалі.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання , Юры Усніч прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску.
Любіць дзяцей. Аптыміст, стойка пераносіць складанасці.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Па падліках праваабаронцаў павінен быў выйсці вясной 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом. Але вядома, што падчас зняволення над Дзмітрыем адбыўся яшчэ адзін суд 25 жніўня 2023 г. па ч. 1 арт. 209 (махлярства ).
2 месяцы арышту.
Аксане прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 17 снежня 2021 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
У 2022 годзе стала больш жорсткім пакаранне і Аксану адправілі ў калонію.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Падчас разгляду матэрыялаў справы стала вядома, што 10 чэрвеня 2021 года прыкладна ў 11.00 Васіль Іванавіч прыйшоў у краму па алкаголь. Але там яму яго не прадалі. Мужчына вырашыў пайсці ў бар. Там ён узяў піва, але плаціць за яго па незразумелых прычынах адмовіўся. Лагічна, З боку бармэна да мужчыны ўзніклі пытанні. У выніку мужчына стаў гучна абурацца — славесна "прыляцела" і супрацоўнікам бара, і існуючай дзяржаўнай улады, і нават Лукашэнку. На аўдыёзапісах, якія праслухоўвалі ў судзе, можна было пачуць, да прыкладу, такія фразы: "97% супраць яго", "мянты даўно згодны з народам", "яны невінаватыя, яны хутка тэрмін свой адбудуць, а адбываюць за праўду", "пенсіянераў ён пакрыўдзіў усіх, с..а, ён дыктатар"...
3 месяцы арышту.
Як устаноўлена падчас судовага разбору, нецвярозы мужчына сарваў з будынка магазіна Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, пасля чаго стаў размахваць ім, ударыў флагшток аб парапет будынка, у выніку чаго той зламаўся. Затым абвінавачаны кінуў флагшток з разарваным палотнішчам у лужыну і прайшоўся па ім.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Упершыню Юрый быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады". Паводле абвінавачання, 12 студзеня 2021 года ён пакінуў у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" каментар абразлівага зместу пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі Антона Янушкевіча. Акрамя таго, 5 сакавіка 2021 года ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу" Юрый пакінуў яшчэ адзін каментар абразлівага зместу пад фатаграфіяй камандзіра АМАП Дзмітрыя Балабы.
У лістападзе 2021 года Юрыя паўторна асудзілі па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Адбываць пакаранне ён пачаў у сакавіку 2022 года.
У снежні 2022 года Юрыя змясцілі пад варту ў СІЗА па новай крымінальнай справе, узбуджанай па трох артыкулах, у тым ліку артыкул "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". 23 снежня таго ж года яго ў трэці раз прызналі вінаватым і канчаткова прыгаварылі да пяці гадоў абмежавання волі.
Быў вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла, які адбыўся 19 сакавіка. (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Зміцера Карпінскага абвінавацілі ў тым, што ён сарваў з будынка сцяг, надарваў яго і выкінуў у скрыню, а дрэўка зламаў.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2023 года.
1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Антон быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады. Нагодай стаў каментар, які ён пакінуў пад пасадай на старонцы палітвязня Пятра Зіневіча ў дачыненні да часова выконваючага абавязкі камандзіра аддзялення Мінскага АМАПа, прапаршчыка міліцыі Яўгена Савіча.
Антону заставалася адбыць каля 8 месяцаў "хатняй хіміі". Аднак нібыта з-за парушэнняў умоў адбывання пакарання 11 красавіка 2023 года яму ўзмацнілі жорсткасць від пакарання і прызначылі 4 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі. Быў узяты пад варту пасля суда.
Вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксей быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, размешчаны ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у дачыненні да старэйшага ўчастковага ў Бабруйску Андрэя Камара.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
