Паўла затрымалі ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 20 верасня 2020 года ў Гомелі, і асудзілі за нібыта ўчынены гвалт у дачыненні да інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі Паўла Шапавалава.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Мікіта, байкер, быў затрыманы і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля інцыдэнту 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Тады невядомыя паспрабавалі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія заступіліся за яго.
У чэрвені 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Мікіта, байкер, быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля інцыдэнту 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Тады невядомыя паспрабавалі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія заступіліся за яго.
У снежні 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Андрэй, байкер, упершыню быў затрыманы і асуджаны ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля інцыдэнту 19 верасня 2020 года каля ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Тады невядомыя паспрабавалі затрымаць аднаго з матацыклістаў, а астатнія сталі яго бараніць.
У чэрвені 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У жніўні 2023 года стала вядома, што супраць Андрэя распачалі новую крымінальную справу, і ён стаў падазраваным па артыкуле аб грубым парушэнні парадку. Падставай для гэтага сталі фатаграфіі. Пазней ён быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе.
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 26.02.2021
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 667 рублёў кампенсацыі.
Яўген, пажарны-выратавальнік МНС, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту - «Маршы вызвалення палітвязняў», якая праходзіла 4 кастрычніка 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом
Аляксандра асудзілі па абвінавачанні ў паклёпе на прадстаўнікоў выбарчай камісіі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе. Нагодай стала апублікаванае ў траўні 2020 года відэа на яго YouTube-канале "Дзённікі назіральніка". Віну ён не прызнаў, сцвярджаючы, што выбары былі сфальсіфікаваныя.
Вызвалены ў траўні 2023 года па амністыі за два тыдні да заканчэння тэрміну пакарання, назначанага судом.
17.06.2021
16.06.2021г. поставили на 10-ый учёт как лицо склонное к экстремизму и деструктивной деятельности.
Вырак суда 26.02.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Рыгор быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года і пазней асуджаны за тое, што, паводле версіі следства, здзейсніў не менш за тры кідкі нявызначанымі прадметамі ў бок праезнай часткі і спецтранспарту падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года недалёка ад ГЦ «Рыга» ў Мінску.
Па падліках праваабаронцаў, вызвалены ў студзені 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Наталлю ўпершыню затрымалі і асудзілі на адміністрацыйны арышт 29 жніўня 2020 года пасля Жаночага маршу салідарнасці. Яна была затрымана разам са сваім братам Аляксандрам у тралейбусе, а відэа іх затрымання распаўсюдзілася ў СМІ і сацсетках.
У кастрычніку 2020 года яе зноў затрымалі і асудзілі па артыкуле аб «гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі» за тое, што падчас затрымання ў жніўні яна ўкусіла за сцягно супрацоўніка АМАПа Андрэя Хоміча.
Вызвалена ў траўні 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
19.05.2021
c 14.03.21 знаходзіцца ў жаночай калоніі №4 г. Гомеля
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.