Зміцер быў затрыманы 21 кастрычніка 2020 года і падвергся жорсткаму збіццю. У выніку ён правёў два дні ў бальніцы з чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй ступені цяжкасці і шматлікімі пашкоджаннямі правага сцягна. Яго асудзілі за ўдар па відэакамеры міліцыянта ў цывільным адзенні, які здымаў дваровы канцэрт, а таксама за «абмежаванне свабоды пацярпелага, спробу нанясення двух удараў і пагрозы».
Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзяніс быў затрыманы 8 жніўня 2020 года і асуджаны ў рамках так званай «Карэліцкай справы», звязанай з меркаванымі беспарадкамі ў Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Вызвалены ў кастрычніку 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Віктар быў затрыманы і асуджаны за абарону мірнага пратэстуючага ад нападу АМАПа падчас акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Ілля быў затрыманы і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Мінску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала.
Вызвалены ў сакавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Глеб быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала, і асуджаны па некалькіх крымінальных артыкулах.
У лістападзе 2021 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
Вызвалены ў сакавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Анатоль быў затрыманы і асуджаны за супраціўленне падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 20 верасня 2020 года ў Менску. Па версіі абвінавачання, ён наносіў удары тром супрацоўнікам АМАПа, будучы ў ляжачым становішчы.
Вызвалены ў лютым 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Уладзімір быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі за абразу суддзі. У сакавіку 2021 года супраць яго распачалі новую крымінальную справу, і ўжо ў чэрвені суд прыгаварыў яго да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму за «ўхіленне ад адбывання пакарання». Падставай для абвінавачанняў сталі парушэнні правілаў, такія як ляжанне на ложку ў неўстаноўлены час. Сам Уладзімір сцвярджаў, што справа была сфабрыкаваная ў адказ на яго патрабаванні захавання працоўных правоў.
У красавіку 2022 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
Вызвалены ў студзені 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 24.12.2020
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.