Затрыманая ў сакавіку 2024 года, 16.05.2024 мера стрымання была зменена на хатні арышт. Зноў была ўзятая пад варту ў залі суда. Асуджаная за каментар у чаце месэнжэра "Telegram".
13.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 18.06.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Валерый быў асуджаны за тое, што, на думку суда , у жніўні і верасні 2020 года ўдзельнічаў у паслявыбарных маршах у Мінску, а менавіта "выходзіў на праезную частку" і "блакаваў рух транспарту".
Вядома, што Валеры ўжо выйшаў на волю.
Вырак суда 13.06.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
На думку суда , Андрэй Ціманін, Валерыя Іўчына, Міхаіл Пішчала, Святлана Котава і Дзяніс Котаў у жніўні і верасні ўдзельнічалі ў маршах у Мінску, "выходзілі на праезную частку" і "блакіравалі рух транспарту".
Усе падсудныя прызналі віну.
У студзені 2024 года Андрэй Ціманін быў таксама падвергнуты адміністрацыйнаму арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Грамадзянін Германіі. Вядома , што Рыка раней працаваў афіцэрам па спецыяльнай бяспецы амерыканскага МЗС у Берліне. Пасля гэтай пасады ён перайшоў у сферу аховы здароўя, працаваў медбратам. Паводле яго старонкі ў linkedin, мужчына быў ваенным лекарам Чырвонага Крыжа.
Рыка Крыгера прызналі вінаватым у «здзяйсненні выбуху ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, запалохвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку (акце тэрарызму), здзейсненай асобай, якая раней здзейсніла злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК".
На падставе яго Крыгеру прызначылі выключную меру пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання (расстрэлу).
Таксама праваабаронцам стала вядома , што справа вайсковага лекара тычыцца палка Каліноўскага, а менавіта яго структурнага падраздзялення-замежнага механізаванага батальёна "Western".
Вядома, што ў Нямеччыне ў мужчыны засталося непаўналетняе дзіця. Таксама адзначаецца, што на дадзены момант няма інфармацыі, ці быў прысуд абскарджаны ці апратэставаны, і ці ўступіў ён у законную сілу.
01.08.2024 Рыка Крыгер быў вызвалены па абмене паміж Расіяй і Захадам.
Жанне Дашкевіч 54 гады. Родам яна з вёскі Сваткі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Жанна скончыла Бабруйскі медыцынскі тэхнікум у 1987-м, а ва ўзросце 41 год паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на псіхолага. Невядома, калі Жанну Дашкевіч затрымалі і завошта. Але яна перастала быць анлайн з кастрычніка 2023-га года, хоць раней актыўна вяла сацсеткі.
Суд над жанчынай пачаўся 3 чэрвеня 2024 г. у Менскім абласным судзе. Жанну судзяць па двух артыкулах - "вярбоўка "навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў вайне, а таксама матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім". Ёй пагражае ад пяці да дзесяці год калоніі.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 09.09.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 20.09.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 22.11.2024
прысуд пакінуты без змены.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.