Міхаіл — дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, аўтар манаграфій і распрацовак, першым у Беларусі зарэгістраваў аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве. Кіраваў лабараторыяй у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, якая займалася вадароднымі тэхналогіямі.
У 2006 годзе цікавасць да яго працы праявіў КДБ. Пасля адмовы супрацоўнічаць з органамі Міхаіла абвінавацілі ў “крадзяжы праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі” і ў 2007 годзе прыгаварылі да 5 гадоў калоніі.
Пасля вызвалення ён заняўся праваабарончай дзейнасцю: увайшоў у арганізацыю "Платформа", пазней стаў сузаснавальнікам "Платформы Інавейшн". Паўторна быў затрыманы ў жніўні 2014 года, праз тыдзень пасля абвяшчэння прысуду ў дачыненні да дырэктара ПКПУ "Платформа Інавейшн" Андрэя Бандарэнкі. У 2015 годзе Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па некалькіх артыкулах — разгалашэнне службовай таямніцы, незаконныя сродкі для збору інфармацыі, дача хабару — і прыгаварыў да пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. У кастрычніку таго ж года Вярхоўны суд узмацніў пакаранне на паўгода.
Вызвалены ў лютым 2021 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
23 студзеня 2024 года Міхаіла зноў затрымалі, пры ператрусе і допытах да яго прымянялі гвалт. Пасля выхаду з ізалятара ён пакінуў Беларусь.
Вырак суда 10.07.2015
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Апеляцыя 23.10.2015
6 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Судзячы па сацсетках, мужчына працаваў на розных працоўных спецыяльнасцях у родным горадзе.
Сутнасць абвінавачанняў невядомая, але амаль напэўна звязана з яго актыўнасцю ў сацсетках.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Пра Мікіту Грушэўскага вядома , што ён у 2022 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. Сухога. Працаваў вахтавым чынам у Расіі.
Паводле інфармацыі, якой валодаюць праваабаронцы , Мікіта Грушэўскі выказваў свае меркаванні, у тым ліку аб асобах, якія зараз нелегальна ўтрымліваюць уладу ў Беларусі, у інтэрнэт-каментарах у суполках у сацсетках.
У тым ліку яго асудзілі за тое, што ён уваходзіў у лік нейкай супольнасці, якую рэжым абвясціў “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Суд над Мікітам Грушэўскім праходзіў у закрытым ад таварыства рэжыме.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 23.09.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Максім, грамадзянін РФ, быў затрыманы і прызнаны вінаватым па артыкуле «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і прысуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі.
У месцах пазбаўлення волі падвяргаўся сістэматычным катаванням па матывах палітычнай і нацыянальнай нянавісці.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла, а 24 сакавіка таго ж года дэпартаваны ў Расію.
Вырак суда 18.08.2025
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Алену абвінавачваюць па ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
Як мяркуецца, справа звязана з "дваровымі чатамі". Нагадаем, восенню 2024 года па ўсіх рэгіёнах Беларусі пракацілася хваля затрыманняў па справе дваровых чатаў, якія нібыта "спрабавалі аб'яднацца ў арганізацыю". У тыя ж даты КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» шэраг дваровых чатаў: «Злыя кіпцікі», «Сухарава», «Сеніца2.0», «Салідарнасць», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВІЛІЯ», «Сціплыя матрошкі», «Сціплыя матрошкі».
Вядома, што Аленана волі, але прысудпа палітычнымартыкуле, месцаадбыванняпакарання, а таксама дата вызвалення невядомыяз-за закрытасці судовай сістэмы ў Беларусі.
Івану 2013 годзе разам з жонкай і сынам пераехаў у бедную вёску Продзвіна Бабруйскага раёна.На момант перасялення Іванаў ёй засталося крыху больш за дзясятак жыхароў.Мужчынастаўстарастайвёскіі ажыўляў яе па меры сіл.Ён пачаў праводзіць штогадовыфестывальу гонардня стварэння вёскі . Таксама ён стараўсязрабіцьвёскулепш: акультурваў, узнаўляў крыжу гонар загінуўшых падчас Другой сусветнай жыхароў, пачысціў агульную студню.Раёнканазывалаяго "неабыякавым чалавекам" і "руплівым гаспадаром".Іванапрызнаваліаднымз лепшых вясковых старастаў раёна.У ціктоку ён вёў канал"Сельскістараста ".
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.