Паводле абвінавачання, у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» Аляксандр Сяліцкі пакінуў абразлівы каментар пад публікацыяй Вольгі Карач пра міліцыянта Бабруйскага РАУС Андрэя Камара.
Мужчыну ўзялі пад варту ў залі суда адразу пасля абвяшчэння прысуду. Таксама ён павінен будзе выплаціць 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў сакавіку 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Згодна з абвінавачаннем, мужчына ўдзельнічаў у Маршы адзінства, якое праходзіла ў Гродне 6 верасня 2020 года, у 13:20 стаяў у счэпцы каля дома №10 па вуліцы Гарнавых. Аўдзік утрымліваўся пад вартай з 6 па 16 верасня ў ІЧУ, затым быў пераведзены ў гродзенскую турму. Вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны за каментар у сацсетцы «Аднакласнікі», які быў пакінуты 2 ліпеня 2020 года пад пастом пра паказанні сведак у судах супраць невінаватых у адрас прадстаўніка МУС. Напісаў пад фота: "у яго на лбе напісана: брыдота скончаная".
Прыцягваўся ў сакавіку 2021 года за сімволіку па адміністрацыйнай справе.
Вырак суда 07.10.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Жыхар Гродна. Асуджаны за тое, што 10 жніўня 2020 года ён ездзіў каля абласной філармоніі і сігналіў аўтамабільным гудком мітынгоўцам. Гэта было кваліфікавана як злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Вызвалены ў студзені 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Быў асуджаны судом Дзятлаўскага раёна па&ст. 364 Крымінальнага кодэкса(Гвалт або пагроза гвалтам міліцыянту) і арт. 369 КК (Знявага прадстаўніка ўлады).
Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стаў абразлівы каментар у «Аднакласніках» у дачыненні да супрацоўніка міліцыі.
Жыхар Менска, асуджаны за тое, што па версіі абвінавачання, у чэрвені 2021 года сарваў 2 дзярж сцягі: на будынку крамы еўраопт і на дзіцячым садзе ў Заводскім раёне горада Менска.
Асуджаны паўторна па арт. 369 КК РБ. Сумарны тэрмін — 4 гады абмежавання волі.
Пачаў адбываць пакаранне 27.09.2021
Вырак суда:
4 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Арцёма прызналі вінаватым у тым, што 6 верасня 2020 года ён прыняў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак: стаяў у счэпцы па вул. Леніна, выходзіў на праезную частку на пр. Незалежнасці, а таксама шэрагу іншых вуліц.
Нейкі час мужчына знаходзіўся на прымусовым лячэнні з-за псіхічнага стану.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены восенню 2023 года.
Вырак суда 30.11.2021:
3 гады абмежаванні свабодыз накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Жыхар Мінска, які працуе менеджэрам па продажы аўтазапчастак, затрыманы 21.10.2021. У Андрэя двое дзяцей. Асуджаны за паведамленні ў чатах "Лябяжы 97" і "Цэнтральны 97".
Вызвалены ў пачатку мая 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 13.06.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.