Судзячы па ўсім, усіх чацвярых абвінавацілі ў тым, што 9 жніўня 2020 гады ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў Кобрыне. Паколькі пра затрыманне Літвіна сілавікі рабілі справаздачу паўгода таму. Тады мужчыну на камеру вымусілі "прызнацца" ў тым, што ён (у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года) "прыняў удзел у пратэстах у Кобрыне".
Як высветлілі потым журналісты, Іван Літвін у 2016 годзе ўдзельнічаў у шоу "Рассмяшы коміка", калі адным з членаў журы быў Уладзімір Зяленскі. Літвін тады выйграў 20 тысяч грывен.
Хутчэй за ўсё Андрэй быў затрыманы ў маі 2024 года. 24.05.2024 г. адбыўся суд па адміністрацыйнай справе па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ – Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць. Пасля чаго, відаць, была заведзеная крымінальная справа.
Юры ў жніўні 2020 года размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы «Аднакласнікі» паведамленне, якое змяшчае абразы на адрас Лукашэнкі. 24 студзеня ў Юрыя прайшоў адміністрацыйны суд па ч.2 арт.19.11 КаАП РБ - Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць. Пасля гэтага намеснік начальніка Навагрудскага РАУС Андрэй Калеснік паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы па арт. 368 КК РБ.
Хутчэй за ўсё Аляксандр Барысаў гэта пошукавік пошукавага атрада "Разведчыкі воінскай славы" з Наваполацка. У яго цалкам супадае ПІБ з дадзенымі абвінавачанага і яго старонка ў facebook не абнаўляецца са жніўня 2023 года. Пра пошукавую дзейнасць наваполацкага актывіста не раз расказвала як мясцовая прэса, так і рэспубліканская.
Былая прафесійная баскетбалістка. Яна была чэмпіёнкай Беларусі ў 2002 годзе, а таксама дзесяць разоў выйгравала сярэбраныя і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі.
Пасля заканчэння кар'еры ў 2007 годзе Лапухіна стала выкладаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Таксама яна займаецца трэнерскай дзейнасцю.
Эліну будуць судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Вырак суда 23.01.2025
невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.