Паводле матэрыялаў абвінавачання, Юры Юдчыц, 22 красавіка 2021 года ў 7 гадзін 44 хвіліны, публічна, «з мэтай знявагі гонару і годнасці» абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў - міліцыянта ўзвода АМАПа УУС Брэсцкага гарвыканкама.
Як толькі Юры вызваліўся, на яго зноў распачалі крымінальную справу, і зноў за каментар пра супрацоўніка міліцыі. На гэты раз пацярпелым аказаўся начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Бярозаўскага РАУС Дзмітрый Лішко. Другі прысуд вынесены 24.06.2022
Юры з'ехаў з Беларусі.
30верасня2024 г. у судзе Бярозаўскага раёна адбудзецца разгляд справы Юрыя "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Правладныя тэлеграм-каналы апублікавалі "пакаянае" відэа з затрыманым Сяргеем. Паведамляецца, што мужчына абражаў супрацоўнікаў у інтэрнэце і "складаў хвалебныя оды аб подзвігах нацбатальёнаў ва Украіне".
Па версіі дзяржабвінавачання, 22 кастрычніка 2021 года ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" Беліновіч пакінуў абразлівы каментар у адрас начальніка аддзела наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі ГАУС Жодзіна Алега Волкава.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.