былы начальнік падраздзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Лідскага РАУС маёр міліцыі. У жніўні 2020 года ён звольніўся з органаў і выступіў з відэазваротам, у якім заявіў, што глядзець на ўсё, што адбываецца «стала невыносна».
Раніцай 26 лютага 2023 года на аэрадроме Мачулішчы здарыліся выбухі ў расійскага самалёта далёкай разведкі ДРЛВ а-50, ён быў узарваны ў двух месцах. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне. Паведамлялася, што зараз самалёт знаходзіцца на рамонце на 325-м авіяцыйным рамонтным заводзе, які ўваходзіць у склад Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу імя Берыева ў Расіі.
Галоўны фігурант справы і, як сцвярджалі афіцыйныя органы і прапагандысты, выканаўца дыверсіі - Мікалай Швец, быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай.
Завочна судзілі Мікалая Швеца, Аляксандра Азарава, Алу Яцуту, Віталя Якуціка, Яўгену Тачыцкую, Міхаіла Дзёміна і Сяргея Лапарава.
19 жніўня ў Мінгарсудзе будзе разглядацца чарговая крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Азарава. Яму інкрымінаваны ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму), ч. 4 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку) і ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве).
Беларускі дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь. Сябра Каардынацыйнай рады па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага судзілі ў рамках адной крымінальнай справы. Усяго ім інкрымінавалі 12 артыкулаў.
Павел Латушка адмовіўся ад назначанага яму адваката. Паводле яго словаў, Следчы камітэт спрабуе стварыць бачнасць законнасці, але ў яго гэта дрэнна атрымліваецца. Таксама ён патрабаваў атрымаць копію пастановы аб узбуджэнні крымінальнай справы альбо аб прызнанні падазраваным. Але адпаведанага дакумента не атрымаў.
Вырак суда 06.03.2023
18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму (завочны суд).
Кандыдатка ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года. Пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў пачаліся акцыі пратэсту, Ціханоўская заявіла аб узурпацыі ўлады дзеючым прэзідэнтам і заклікала правесці новыя і сумленныя выбары. 11 жніўня 2020 года Ціханоўская пакінула Беларусь. Яе муж Сяргей Ціханоўскі, блогер і палітычны дзеяч, асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі.
Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага судзілі у межах адной крымінальнай справы. Агулам ім інкрымінавалі 12 артыкулаў.
11 студзеня Святлана Ціханоўская звярнулася ў Мінскі гарадскі суд з патрабаваннем прадаставіць ёй права азнаёміцца з матэрыяламі справы па яе завочнаму суду. А таксама апавясціла суд аб тым, што збіраецца скарыстацца сваім правам на адваката. Яна таксама напісала Мінскай гарадской і Рэспубліканскай калегіям адвакатаў аб тым, што хоча звязацца з прызначаным ёй адвакатам і выпрацаваць пазіцыю.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што лічыць працэдуру завочнай судавытворчасці парушэннем базавых правоў і свабодаў чалавека.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.