У 2020 годзе Аляксандр з жонкай удзельнічалі ў мірных пратэстах і падтрымлівалі беларускія фонды дапамогі - Краіна для жыцця і BYSOL.
У жніўні 2023 года Аляксандра ўпершыню выклікалі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў, абвінаваціўшы ў пераводзе 20 даляраў у BYSOL. 2021-2022 гадах. Ён заплаціў 800 еўра «кампенсацыі», а затым яго яшчэ прымусілі запісаць пакаяннае відэа.
У чэрвені 2024 года затрымалі ягоную жонку за ўдзел у мірных акцыях 2020 года і праз 2 месяцы прысудзілі хатнюю хімію. фармаванні) – было перададзена ў Мінскі гарадскі суд.
Алена - жонка палітвязня Аляксандра Шарабайкі, бодзібілдара з глыбокага, прысуджанага да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Яго жонка Алена асуджаная за ўдзел у мірным шэсці, як і цэлы шэраг жыхароў глыбокага. Увосень мінулага года ў райцэнтры адбыўся міліцэйскі хапун, падчас якога сілавікі затрымалі не менш за 20 чалавек. Падчас праверкі тэлефонаў і кампутараў затрыманых міліцыянты вызначылі па фатаграфіях і некалькі іншых удзельнікаў грамадскіх пратэстаў.
Мікіта, малодшы брат палітвязня Ігара Лосіка, меркавана быў затрыманы ў красавіку 2025 года па абвінавачванні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за нібыта перасылку некалькіх фатаграфій перамяшчэння ваеннай тэхнікі ў 2022 годзе Telegram-каналу «Беларускі Гаюн».
Мікіта пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
Вырак суда 08.07.2025
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Пісьменнік і журналіст Саша Філіпенка ў 2020 годзе быў вымушаны з'ехаць у Еўропу. Некаторыя яго выданні перакладзены на мноства моў і ўваходзілі ў спісы бэстсэлераў. Пісьменнік займаецца прасоўваннем беларускага пытання і не раз выступаў у заходніх медыях.
У лістападзе 2023 года ў доме бацькоў Сашы Філіпенка прайшоў ператрус, яго бацьку - Аляксандра - затрымалі. Пазней суд Першамайскага раёна Мінска арыштаваў яго на 13 сутак.
У лютым 2024 года Філіпенка распавёў , што ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу, а «яшчэ дзве іншыя справы - у працэсе ўзбуджэння».
Аляксандр падзяліўся, што ў пастанове аб завядзенні на яе крымінальнай справы напісана : "...пасродкам літаратуры і іншых інтэрнэт-рэсурсаў абражаў тры прафесійныя групы... у тым ліку патрыятычна настроеных грамадзян, што прывяло, што прывяло да масавых пратэстаў у Беларусі...".
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.