Яго абвясцілі членам "экстрэмісцкага фарміравання" "Да Зораў". На думку КДБ, туды ўваходзяць ён, а таксама Сямён Малашэнкаў.
Ён вядомы як музыка, майстар па вырабе гусляў і ўдзельнік гурта “Стары Ольса”. З 2002 года Чумакоў граў і спяваў у гурце сярэднявечнай музыкі «стары Ольса», выкарыстоўваючы гуслі, жалейкі і іншыя старажытныя інструменты. У 2005 годзе ён заснаваў групу «куфляў кола», якая выконвала беларускія народныя танцы пад дуду і гуслі, аднак праект праіснаваў нядоўга. Час ад часу музыка выступаў сольна з танцавальнай народнай праграмай.
Акрамя таго, Алесь перакладаў ірландскую гераічную паэзію на беларускую мову. У гурце Ceilidh Ceol, створаным у сярэдзіне 2000-х, ён выконваў старажытныя ірландскія песні па-беларуску, прысвечаныя свабодзе і памяці продкаў. У 2020 годзе яго вакал прагучаў у беларускай агучцы серыяла "Ведзьмак" ад Netflix - ён выканаў вядомую песню Toss a Coin to Your Witcher у беларускім перакладзе.
16 верасня 2026 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.


